wd wp Пошук:

Скаўдзвіле

Скаўдзвіле (літ.: Skaudvilė, традыцыйная беларуская назва — Ска́ўдвілі)  — горад у заходняй Літве, уваходзіць у склад Таўрагскага раёна Таўрагскага павета. Знаходзіцца нз 26 км ад Таўраге. Колькасць насельніцтва налічвае каля 2,1 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.

Гісторыя

Упершыню, у гістарычных крыніцах паселішча згадваецца ў 1760 годзе. У гэты час ім валодалі Міцэвічы. У 1797 годзе Ігнацы Міцэвіч заснаваў у Скаўдвілях драўляны касцёл пабудаваны ў класічным стылі. Драўляная званіца была пабудавана ў 1823 годзе. У 1827 годзе ў Скаўдвілях быў пабудаваны лютэранскі касцёл.

Статус горада Скаўдзвіле атрымала ў 1950 годзе.

Насельніцтва

Дынаміка насельніцтва Скаўдзвіле
Год 1846 1897 1923 1938 1970 1979 1989 2001 2010
жыхароў 442 1 390 1 362 2 800 2 495 2 465 2 436 2 140 1 884

Эканоміка

У савецкі перыяд было развіта вытворчасць мастацкай керамікі, швейных вырабаў, масла і сыра, рамонт трактароў[1].

Зноскі

  1. ВСЭ(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Скаўдзвільская сянюнія
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Населеныя пункты Таўрагскага раёна