wd wp Пошук:

Серанг

Серанг (індан.: Serang) — адміністрацыйны цэнтр інданезійскай правінцыі Бантэн і аднайменнай акругі. Размешчаны на заходняй ускрайку вострава Ява, на беразе Яванскага мора, прыкладна ў 90 км на захад ад Джакарты. Каля горада знаходзіцца буйны марскі порт Мерак.

Гісторыя

У 5 км ад Серанга знаходзяцца разваліны гандлёвага горада Бантэн (Бантам), які прыйшоў у заняпад і быў пакінуты жыхарамі пасля XVIII ст.

Насельніцтва

Серанг — адзін з найбуйнейшых гарадоў Інданезіі. Насельніцтва акругі ў 2007 годзе складала 1 808 464 жыхара (2007)[1].

Адміністрацыйны падзел

Горад фармальна вылучана ў муніцыпалітэт 2 кастрычніка 2007 г. Акруга Серанг ў цяперашні час дзеліцца на шэсць муніцыпалітэтаў. Акрамя Серанга, гэта Чіпочак, Джая, Чуруг, Касемен, Тактакан і Валантака.

Зноскі

  1. Profil Daerah Kabupaten Serang. regionalinvestment.com
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Інданезіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса