Сенае́ды[1] (Psocoptera) — атрад насякомых з няпоўным ператварэннем.
Звычайная даўжыня цела прадстаўнікоў — 0,6—7 мм (да 10 мм — Thyrsophorus metallicus). Вядома каля 5500 сучасных відаў (5574 віду па стане на люты 2008), большасць з якіх жыве ў трапічных і субтрапічных раёнах. У пачатку XX стагоддзя было паказана, што сенаеды знаходзяцца ў парафілетычных адносінах з іншым традыцыйным атрадам насякомых — пухаедамі і вошамі (Phthiraptera).