wd wp Пошук:

Севан

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Севан (значэнні). Сева́н[1] (арм.: Սևանա լիճ) — возера ў Арменіі, на вышыні 1900 м; найбольшае з азёр Каўказа.

Плошча — 1240 км². Глыбіня да 83 м. Выцякае рака Раздан. Воды Севана і Раздана выкарыстоўваюцца Севанскім каскадам ГЭС. Для папаўнення вод Севана пабудаваны тунэль (49 км) для перакідання ў возера вод р. Арпа. У 1978 годзе створаны прыродны нацыянальны парк «Севан».[2].

Севан аточаны горнымі хрыбтамі: з паўночнага захаду — Памбацкім, з паўночнага ўсходу — Арэгуні, з паўднёвага ўсходу — Севанскім і Усходне-Севанскім, з захаду — Гегамскім, з поўдня — Вардэніскім хрыбтамі.

Возера прэснаводнае, водная паверхня мае лазурна-сіні колер. Севан — адзіная буйная гарантаваная крыніца свежай вады ў Арменіі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. Севан (руск.) . Большой энциклопедический словарь (11 кастрычніка 1997). Праверана 24 сакавіка 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Аракса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Азёры Арменіі
Катэгорыя·Горныя азёры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара