wd wp Пошук:

Святаслаў Ігаравіч

Святаслаў Ігаравіч (942? — 972) — князь кіеўскі (каля 960972).

Сын Ігара. Фармальна быў князем з 945 года, але праз малалецтва ўладу здзяйсняла яго маці княгіня Вольга.

Увесь час свайго валадарства правёў у войнах. У 960-я гады здзейсніў паспяховыя паходы супраць хазараў, на Паўночны Каўказ супраць ясаў і касогаў, на волжскіх балгараў, канечна падпарадкаваў вяцічаў, захапіў Тмутаракань. У 967/968 годзе ўварваўся ў Балгарыю, тады праціўніцу Візантыі, і спрабаваў далучыць частку балгарскай зямлі да сваіх уладанняў; пабудаваў горад Пераяславец, куды хацеў перанесці сталіцу з Кіева. Адбіў паход печанегаў на Кіеў (968). Пасля смерці княгіні Вольгі (969) аддаў Русь сваім тром сынам, а сам вярнуўся ў Балгарыю (970), пачаў вайну з Візантыяй, пасля поспехаў на пачатку, пацярпеў поўнае паражэнне. Пры вяртанні ў Кіеў вясною 972 года Святаслаў быў перахоплены войскам печанегаў і забіты.

Святаслаў апісваецца ў візантыйскім летапісе як чалавек сярэдняга росту, з плоскім носам, блакітнымі вачыма і густымі бровамі, рэдкай барадой і густымі вусамі. Валасы на галаве былі выстрыжаны, пакінута адной пасма, якая адзначала яго высакароднасць. Моцная шыя, шырокія грудзі, целасклад вельмі стройны. Белая вопратка нічым не адрознівалася ад вопраткі іншых, апроч чысціні.

Зноскі

  1. 1 2 3 Е. К. Святослав Игоревич // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1900. — Т. XXIX. — С. 274–275.
  2. А. Николаев Святослав Игоревич // Русский биографический словарь / под ред. А. А. Половцов — СПб.: 1904. — Т. 18. — С. 252–258.
  3. Ярополк I Святославич // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLIa. — С. 816.
  4. Ярополк Святославович // Русский биографический словарь — СПб.: 1913. — Т. 25. — С. 164–165.
  5. А. Э. Владимир Святославич // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIа. — С. 653–655.
  6. Владимир Святой // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1912. — Т. 6. — С. 433–434.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вялікія князі кіеўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 942 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве