wd wp Пошук:

Сацыял-дэмакратычны саюз Македоніі

Сацыял-дэмакратычны саюз Македоніі (макед.: Социјалдемократски сојуз на Македонија) — палітычная партыя Македоніі. Правапераемнік Саюза камуністаў Македоніі-Партыі дэмакратычных пераўтварэнняў.

Выступае за сацыяльную і нацыянальную эмансіпацыю грамадзян, стварэнне грамадства сацыяльнай справядлівасці з дэмакратычнай прававой дзяржавай, эфектыўнай рыначнай эканомікай і далучэнне да працэсаў еўрапейскай і атлантычнай інтэграцыі. У вобласці гаспадаркі заклікае да эканамічнай дэмакратыі, абароны права на працу і раўнапраўя гаспадарчых суб’ектаў.

Гісторыя

У якасці асобнай палітычнай партыі СДСМ была створана 21 красавіка 1991 на 11 Кангрэсе Саюза камуністаў Македоніі—Партыі дэмакратычных пераўтварэнняў, па ініцыятыве старшыні ЦК СКМ—ПДП. 23 лютага 1991 ЦК СКМ—ПДП прыняў рашэнне змяніць назву партыі на СДСМ.

7 чэрвеня 2009 СДСМ на з’ездзе ў Охрыдзе зацвердзіў новы сімвал партыі.

Старшыні партыі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Палітычныя партыі Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Сацыялістычны інтэрнацыянал
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1991 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сацыялістычныя партыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу