wd wp Пошук:

Сасары

Сасары (італ.: Sassari, сард. Tàtari) — горад у італьянскім рэгіёне Сардзінія, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі, другі па велічыні і значэнню пасля сталіцы Кальяры. Заступнікам горада лічыцца свяціцель Мікалай Цудатворац, прастольнае свята якога адзначаецца 6 снежня. Сасары — галоўны горад паўночнай часткі Сардзініі, размешчаны за 12 км ад мора, на вапняковым плато, парэзаным далінамі і цяснінамі. Больш за 400 крыніц і артэзіянскіх свідравін спрыяе развіццю агародніцтва.

Зноскі

  1. Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
  2. Popolazione Residente al 1° Gennaio 2018ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Сардзініі
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камуны правінцыі Сасары