wd wp Пошук:

Сара Чылдрэс Полк

Сара Чылдрэс Полк (англ.: Sarah Childress Polk; 4 верасня 1803 — 14 жніўня 1891) — жонка 11-га прэзідэнта ЗША Джэймса Полка і Першая лэдзі ЗША з 4 сакавіка 1845 па 3 сакавіка 1849 года.

Біяграфія

Сара, трэцяя з шасцярых дзяцей, нарадзілася ў 1803 годзе ў сям’і купца і плантатара Джоэля Чылдрэса і Элізабет Уітсіт-Чылдрэс. Была добра адукаванай для свайго часу, наведвала эксклюзіўную Мараўскую жаночую акадэмію ў Сейлеме, Паўночная Караліна. Таксама, Сара вучылася ў каледжы Сейлема ва Уінстан-Сейлеме, Паўночная Караліна, які быў адной з нямногіх навучальных устаноў для атрымання вышэйшай адукацыі, даступнай жанчынам у пачатку XIX стагоддзя.

Упершыню Сара пазнаёмілася з Джэймсам Полкам у 1815 годзе. Праз некалькі год у іх завязаліся рамантычныя адносіны. 1 студзеня 1824 Сара Чылдрэс выйшла замуж за Джэймса Полка. Цырымонія шлюбу адбылася ў доме на плантацыі бацькоў нявесты. Полк, які не меў дзяцей, выхоўваў свайго пляменніка, Маршала Тэйта Полка (1831—1884). Пасля смерці мужа Сара прыняла апякунства над асірацелай пляменніцай, Сарай Полк Джэтан (1847—1927).

Зноскі

  1. 1 2 Sarah Polk // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Sarah Childress Polk // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі 14 жніўня
Катэгорыя·Першыя лэдзі ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1891 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Нашвіле
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэнесі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1803 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Тэнесі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 верасня