wd wp Пошук:

Сабіна Бергман-Поль

Сабіна Бергман-Поль (ням.: Sabine Bergmann-Pohl; нар. 20 красавіка 1946, Айзенах) — нямецкі палітык, сябра партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз.

5 красавіка 1990 г. стала Старшынёй Народнай Палаты ГДР, і, паколькі Дзяржаўны Савет ГДР быў скасаваны, кіраўніком ГДР. Апошні чалавек, які ўзначальваў ГДР. Пасля аб’яднання Германіі заняла пасаду міністра па спецыяльных пытаннях ва ўрадзе Гельмута Коля ў 1990—1991. Пазней з’яўлялася парламенцкім сакратаром Міністэрства аховы здароўя ў 1991—1998. Пасля прыходу да ўлады сацыял-дэмакратаў заставалася дэпутатам Бундэстага, які пакінула ў 2002 годзе.

Зноскі

  1. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
  2. Sabine Bergmann-Pohl // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Sabine Bergmann-Pohl // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Міністры Германіі
Катэгорыя·Прэзідэнты Народнай палаты ГДР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Члены Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Айзенаху
Катэгорыя·Дактары медыцыны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены ХДС
Катэгорыя·Прэзідэнты Германіі
Катэгорыя·Палітыкі ГДР