wd wp Пошук:

Руская палярная экспедыцыя

Руская палярная экспедыцыя 1900—1902 гадоў была падрыхтавана Імператарскай Акадэміяй навук і мела асноўнай мэтай даследаванне часткі Паўночнага Ледавітага акіяна да поўначы ад Новасібірскіх астравоў і пошук легендарнай Землі Саннікава. Стала першым акадэмічным прадпрыемствам Расіі ў водах Ледавітага акіяна, здзейсненым на ўласным судне[1].

Кіраваў экспедыцыяй рускі геолаг і палярны даследнік барон Эдуард Васільевіч Толь.

Адным з супрацоўнікаў і найбліжэйшых памагатых Толя быў малады навуковы даследчык, лейтэнант Імператарскага флота Аляксандр Васільевіч Калчак, будучы Вярхоўны кіраўнік Расіі і Вярхоўны галоўнакамандуючы Рускай арміяй. Таму па палітычных матывах пры савецкай уладзе гісторыя экспедыцыі радыкальна перакручвалася[1].

Экспедыцыя была важная таксама і з пункту гледжання геапалітычных інтарэсаў Расіі. Усе папярэднія замежныя палярныя экспедыцыі разглядаліся іх арганізатарамі таксама як важная нацыянальная справа[К 1][1].

Каментарыі

  1. Прыкладам, кніга Адольфа Нордэншэльда «Шведская палярная экспедыцыя 1878-79 г. Адкрыццё Паўночна-ўсходняга праходу» пачата словамі: «Арктычныя экспедыцыі, што рушылі са Швецыі цягам апошніх гадоў, набылі глыбокае нацыянальнае значэнне».

Заўвагі

  1. 1 2 3 Чайковский, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гісторыя Сібіры
Катэгорыя·Палярныя экспедыцыі
Катэгорыя·Усходняя Сібір