wd wp Пошук:

Рудольф Людвіг Мёсбаўэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мёсбаўэр. Рудольф Людвіг Мёсбаўэр (ням.: Rudolf Ludwig Mößbauer, 31 студзеня 1929, Мюнхен — 14 верасня 2011) — нямецкі фізік, спецыяліст у фізіцы атамнага ядра і элементарных часціц, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1961).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мюнхене і быў адным з двух дзяцей і адзіным сынам Людвіга Мёсбаўэра, фотатэхніка, і Эрны (у дзявоцтве Эрнст) Мёсбаўэр. Атрымаўшы пачатковую адукацыю ў мясцовых школах, ён паступіў затым у гімназію ў Мюнхен-Пазінг, якую скончыў у 1948 г. Некаторы час працаваў у аптычнай фірме і нягледзячы на несумненны талент піяніста, Рудольф вырашыў займацца фізікай, для чаго паступіў у Тэхнічны інстытут Мюнхена (цяпер — універсітэт). У 1952 г. — стаў бакалаўрам, у 1955 г. — магістрам, а ў 1958 г. — доктарам. На працягу акадэмічнага 1953/54 г. працаваў выкладчыкам матэматыкі ў тым жа універсітэце.

У 1961 г. Мёсбаўэр падзяліў Нобелеўскую прэмію па фізіцы «за даследаванне рэзананснага паглынання гама-выпраменьвання і адкрыццё ў гэтай сувязі эфекту, які носіць яго імя». Адным з першых выкарыстаннем эфекту Мёсбауэра стала ў 1959 г. праца Р. В. Паўнда і Г. А. Рэбкі з Гарвардскага ўніверсітэта, якія скарысталіся гэтым эфектам для пацверджання прадказання Альберта Эйнштэйна аб тым, што гравітацыйнае поле здольна змяняць частату электрамагнітнага выпраменьвання. Вымярэнне змены частаты гама-прамянёў, выкліканага адрозненнем гравітацыйнага поля ля падножжа і наверсе 70-футавай вежы, цалкам пацвердзіла агульную тэорыю адноснасці Эйнштэйна. Эфект Мёсбаўэра дазваляе таксама атрымаць інфармацыю аб магнітных і электрычных уласцівасцях ядраў і навакольных іх электронаў. Гэты эфект знаходзіць прымяненне і ў такіх разнастайных галінах, як археалогія, хімічны каталіз, будова малекул, валентнасць, фізіка цвёрдага цела.

Зноскі

  1. 1 2 Мёссбауэр Рудольф Людвиг // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. 1 2 Rudolf Ludwig Mossbauer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Münchner Physik-Nobelpreisträger Mößbauer ist tot // BildB: Axel Springer SE, 2011.
  4. 1 2 3 4 Wikipedia — 2001. Праверана 31 студзеня 2020.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121192334 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
  6. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  7. Матэматычная генеалогія — 1997.
  8. 1 2 Нямецкая Вікіпедыя — 2001. Праверана 31 студзеня 2020.
  9. http://www.pas.va/content/accademia/en/academicians/deceased/mossbauer.html
  10. NNDB — 2002.
  11. http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-51311.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
  12. https://www.ae-info.org/ae/Member/Mössbauer_Rudolf
  13. https://www.ae-info.org/ae/User/Mössbauer_Rudolf
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Вялікім залатым медалём імя М. В. Ламаносава
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 студзеня
Катэгорыя·Памерлі 14 верасня
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Члены Папскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мюнхене
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Баварыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Альберта Эйнштэйна
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук