wd wp Пошук:

Роўэн Аткінсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аткінсан. Роўэн Себасцьян Аткінсан (англ.: Rowan Sebastian Atkinson; нар. 6 студзеня 1955, Консет, Дарэм) — англійскі акцёр-комік, найбольш вядомы ў свеце роляй містэра Біна ў аднайменным тэлесерыяле. Лаўрэат прэміі BAFTA (1989).

Біяграфія

Роўэн Аткінсан нарадзіўся 6 студзеня 1955 года ў горадзе Консет, графства Дарэм, Англія, у сям’і фермера Эрыка Аткінсана і дырэктары буйнай кампаніі Элы Мэй.[3] У сям’і таксама раслі тры старэйшых брата Роўэна — Пол (сканаў у маленстве), Родні і Руперт.[4]

Будучы акцёр вучыўся ў школах Чорыстэр і Сэнт-Біс. У 1975 годзе скончыў Ньюкаслскі ўніверсітэт.[5]

Кар’ера Аткінсана ў якасці акцёра пачалася ў 1978 годзе, калі Роўэн стаў вядучым, сцэнарыстам і асноўным акцёрам радыёшоу «The Atkinson People».[6]

У 1990 годзе стартаваў паказ тэлесерыяла «Містар Бін», пасля галоўнай ролі ў якім Аткінсан праславіўся на ўвесь свет. Серыял карыстаўся вялізнай папулярнасцю, адна серыя збірала каля тэлевізараў, у сярэднім, 20 мільёнаў чалавек.[7]

Сям’я

З 1990 года Роўэн Аткінсан жанаты з грымёркай Санэтры Сэстры. Вяселле адсвяткавалі двойчы: спачатку ў сакрэце ад усіх у Нью-Ёрку ў рэстаране «Руская чайная», а праз тыдзень замовілі за 10 тысяч фунтаў залу на 80 асоб у рэстаране раскошнага лонданскага атэля «Savoy»[8]. У пары ёсць двое дзяцей — сын Бен і дачка Лілі.[9]

Зноскі

  1. Rowan Atkinson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Rowan Atkinson // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Family detective
  4. Interview with Rodney Atkinson
  5. Rowan Atkinson
  6. Pick of the day
  7. Mr. Bean (1990) Trivia
  8. Shy Rowan was struck dumb on chaotic first date
  9. Rowan Atkinson: Comic enigma

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Акцёры агучвання Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Акцёры тэлебачання Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Акцёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Комікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Сцэнарысты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў графстве Дарэм
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 студзеня