wd wp Пошук:

Разалін Картэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Картэр.

Элеанора Разалін Сміт Картэр (англ.: Eleanor Rosalynn Smith Carter; 18 жніўня 1927), больш вядомая як Разалін Картэр — жонка былога прэзідэнта ЗША Джымі Картэра, першая лэдзі ЗША з 20 студзені 1977 г. па 20 студзеня 1981 года.

Сям’я

Разалін Сміт упершыню пазнаёмілася з Джымі Картэрам толькі ў 1945 годзе. Пажаніліся яны ў ліпені 1947 года. У сямейнай пары было чацвёра дзяцей: Джон Уільям «Джэк» (1947), Джэймс Эрл «Чып» (1950), Донел Джэфры «Джэф» (1952) і Эмі Лін (1967). У 1953 годзе яе муж, пакінуўшы кар’еру ў марскім флоце, заняўся вырошчваннем арахіса, працягнуўшы справу памерлага бацькі. Разалін фактычна стала яго партнёрам па бізнесе, узяўшы на сябе бухгалтарскія выдаткі.

Шлях у палітыку

У 1962 годзе Джымі Картэр быў абраны ў сенат штата Джорджыя, а ў 1970 годзе ўступіў на пасаду губернатара штата. З тых часоў Разалін пачала весці актыўнае палітычнае жыццё. Спачатку яна некалькі пабойвалася сваіх новых абавязкаў, але неўзабаве ўпэўнена пачала прымаць айчынныя і замежныя дэлегацыі, удзельнічаць у грамадскіх мерапрыемствах і выконваць іншыя пратакольныя патрабаванні. Таксама яна засяродзіла сваю ўвагу на аказанні дапамогі пацыентам псіхічнай бальніцы.

У 1975 годзе Картэр пачаў задумвацца аб вылучэнні сваёй кандыдатуры на пост прэзідэнта. Падтрымаўшы намеры мужа, Разалін бярэ актыўны ўдзел у перадвыбарчай кампаніі, агітуючы ў яго карысць у сваіх паездках па краіне. Перамогшы на выбарах, Картэр прынёс прэзідэнцкую прысягу 20 студзеня 1977 года. Затым падчас інаўгурацыйнага парада Разалін Картэр разам з мужам за руку прайшлі да Белага дому.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. http://www.huffingtonpost.com/former-first-lady-rosalynn-carter/
  2. http://www.wa-wd.com/n/carterro.htm
  3. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Першыя лэдзі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Джорджыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Постаці фемінізму
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды