wd wp Пошук:

Раджкот

Раджкот (хіндзі: राजकोट) — горад у індыйскім штаце Гуджарат. Чацвёрты па колькасці насельніцтва горад штата, пасля Ахмедабада, Сурата і Вадодары. Раджкот утварае 35-ую па велічыні гарадскую агламерацыю Індыі з насельніцтвам больш за 1,28 мільёна чалавек (2012 год). Раджкот — адзін з найбольш хутка растучых гарадоў свету. Адміністрацыйны цэнтр акругі Раджкот. Размешчаны за 245 км на захад ад сталіцы штата — горада Гандзінагар на берагах рэк Аджы і Ніяры. З 15 красавіка 1948 года па 31 кастрычніка 1956 года Раджкот з’яўляўся сталіцай штата Саўраштра (да яго далучэння да штата Бамбей 1 лістапада 1956 года). З 1 мая 1960 года — у складзе штата Гуджарат.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гарады Гуджарата
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)