Сурат (Surat — добрая краіна) — горад на захадзе Індыі ў штаце Гуджарат. Марскі порт у вусці ракі Тапты, за 23 км ад Камбейскага заліва Аравійскага мора.
Насельніцтва складае 2,6 млн жыхароў (2004). У горадзе развіта тэкстыльная, харчовая, папяровая прамысловасць. Мастацкія рамёствы. Першая англійская гандлёвая факторыя ў Індыі (заснавана Брытанскай Ост-Індскай кампаніяй у 1613 годзе).