wd wp Пошук:

Равена

Раве́на (італ.: Ravenna [ra’ven:a], эміл.-ром.: Ravêna, лац.: Ravenna) — горад у італьянскім рэгіёне Эмілія-Раманья. Турыстычны цэнтр міжнароднага значэння.

Агульныя звесткі

Горад размешчаны на адлегласці 10 км ад Адрыятычнага мора, з якім яго злучае канал.

Равена знаходзіцца ў нізіннай мясцовасці, якая ўтварылася пры заглейванні Адрыятыкі. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Заступнікам горада лічыцца святы Апалінарый. Дзень горада — 23 ліпеня.

Восем равенскіх помнікаў эпохі позняй антычнасці занесены ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны.

Гісторыя

Заснавана, верагодна, племем умбраў. З II ст. да н.э. пад уладай Рыма, важны порт Італіі. З 402 года рэзідэнцыя імператараў Заходняй Рымскай імперыі, затым сталіца дзяржавы остготаў. З 540 пад уладай Візантыі, у 565—751 сталіца Равенскага экзархата. У 751 заваявана лангабардамі, сталіца Лангабардскага каралеўства. У XII ст. заснаваны ўніверсітэ. Міжусобная вайна арыстакратычных родаў скончылася ўстанаўленнем у Равене сіньёрыі роду Палентаў (да 1441). Абмяленне канала выклікала закрыццё порта і эканамічны заняпад горада. У 1449—1509 падпарадкавана Венецыяй. У 1512 зруйнавана французамі. Пасля іх выгнання Свяшчэннай Лігай — у Папскай вобласці (за выключэннем 1797—1814). З 1860 у складзе аб’яднанай Італіі.

Помнікі

Маўзалей Тэадорыха

Равена багата помнікамі раннехрысціянскай і візантыйскай архітэктуры і першым чынам манументальна-дэкаратыўнага жывапісу. У 1996 годзе ў склад Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА былі ўключаны наступныя аб’екты:

Інтэр’еры большасці з азначаных будынкаў упрыгожваюць мазаікі ў візантыйскім духу. Захаваліся руіны так званага палаца Тэадорыха (пачатак VI стагоддзя або VIII стагоддзе).

З больш позніх помнікаў найбольшай гісторыка-культурнай вагай маюць:

Прамысловасць

Нафтаперапрацоўка, хімічная прамысловасць, машынабудаванне, харчовая, абутковая, цэментная, керамічная прамысловасць. Вытворчасць музычных інструментаў.

Транспарт

Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Адрыятычным моры (звязаны з ім суднаходным каналам).

Культурнае жыццё

Дзейнічаюць шматлікія музеі.

Зноскі

  1. Popolazione Residente al 1° Gennaio 2018ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Камуны правінцыі Равена
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Італіі
Катэгорыя·Гарады Эміліі-Раманьі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Равена