wd wp Пошук:

Піраміда Хеопса

Піраміда Хеопса (Хуфу) — найбуйнейшая з егіпецкіх пірамід, адзін з «Сямі цудаў свету», які захавалася да нашых дзён.

Мяркуецца, што будаўніцтва, якое доўжылася дваццаць гадоў, пачалося каля 2560 года да н. э. Вядомыя дзясяткі егіпецкіх пірамід. На плато Гіза самыя вялікія з іх — піраміды Хеопса (Хуфу), Хефрэна (Хафра) і Мікерына (Менкаўра). Архітэктарам Вялікай піраміды лічыцца Хеміун, візір і пляменнік Хеопса. Ён таксама насіў тытул «Кіраўнік ўсімі будоўлямі фараона». Больш за тры тысячы гадоў (да пабудовы кафедральнага сабора ў Лінкальне, Вялікабрытанія, каля 1300 года) піраміда заставалася самай высокай пабудовай на Зямлі.

Пабудавана архітэктарам Хеміунам. Суадносіны ўсіх частак збудавання заснаваны на прапорцыях так званага залатога сячэння. Вышыня піраміды 146,6 м, даўжыня кожнага з бакоў квадратнай асновы складае 233 м. Піраміда выкладзена з вялікіх блокаў вагой ад 2,5 да 30 т. Агульная іх колькасць дасягае 2 млн 300 тыс. Блокі ўтрымліваюцца без сувязнага раствора пад сваім цяжарам. Знадворку піраміда была пакрыта паліраванымі вапняковымі плітамі. Яны блішчэлі на сонцы, і гэта стварала яшчэ большае ўражанне велічнай магутнасці, урачыстасці. Піраміда Хеопса была часткай вялікага архітэктурнага ансамбля, куды ўваходзілі, акрамя памінальных храмаў, скульптура сфінкса з партрэтнай выявай фараона і тулавам ільва.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Мастацтва Старажытнага Егіпта
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Егіпце
Катэгорыя·Плато Гіза
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Егіпецкія піраміды
Катэгорыя·Мегаліты Афрыкі
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Сем цудаў свету