wd wp Пошук:

Пётр Ільіч Клімук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клімук. Пётр Ільіч Кліму́к (нар. 10 ліпеня 1942, Камароўка, Брэсцкі раён) — беларускі савецкі касманаўт, палітычны дзеяч. Генерал-палкоўнік авіяцыі (у адстаўцы з 2003). Кандыдат тэхнічных навук (2000). Саветнік Аляксандра Лукашэнкі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Камароўка (цяпер Брэсцкі раён). Бацька ў 1944-м годзе загінуў на фронце. Клімук навучаўся ў Вышэйшай школе авіяцыі Ленінскага камсамолу ў Чарнігаве і ўступіў у Савецкія Паветраныя Сілы ў 1964 годзе. Наступным годам ён быў абраны для ўдзелу ў касмічнай праграме.

Яго першы касмічны палёт здзейснены на караблі «Саюз-13» 18—26 снежня 1973 года. Затым была місія на касмічную станцыю «Салют-4» на «Саюзе-18» у 1975 годзе.

З 1976 года Клімук уключаны у праграму міжнародных касмічных палётаў, яго трэці і апошні касмічны палёт адбыўся летам 1978-га[1] разам з польскім касманаўтам Міраславам Гермашэўскім на «Саюзе-30».

Адзначаны вялікай колькасцю ўзнагарод: Герой Савецкага Саюза (двойчы), Ордэн Леніна (тройчы), польскі Ордэн Грунвальдскага Крыжа, Залаты медаль імя Цыялкоўскага, Залаты медаль імя Гагарына, а таксама Залаты медаль ад Польскай акадэміі навук. З’яўляецца ганаровым грамадзянінам Калугі, Гагарына, Джэзкагана.

Пётр Клімук аўтар дзвюх кніг пра касмічныя палёты — «За зорамі» і «Атака на бязважкасць».

Памяць

Бюст П. І. Клімука ў Брэсце

У 1978 годзе Брэсце ўстаноўлены бюст у гонар Пятра Ільіча Клімука (скульптар I. Міско, архітэктар С. Баткоўскі).

Зноскі

  1. Вікторыя Целяшук У космасе сніцца дом, а дома — космас // Звязда : газета. — 29 снежня 2009. — № 247 (26605). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  2. Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 4 июля 2002 г. № 273-ПСР2 «О награждении П. И. Климука Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь» Архівавана 18 лістапада 2011. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (46):
Кавалеры ордэна Парасат
Ганаровыя грамадзяне Радама
Ганаровыя грамадзяне Байканура
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання
Узнагароджаныя медалём «За заслугі ў асваенні космасу»
Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 2 ступені
Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 1 ступені
Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Кавалеры ордэна Крыжа Грунвальда
Асобы на марках
Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» II ступені
Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Кавалеры ордэна Леніна
Нарадзіліся ў 1942 годзе
Ганаровыя грамадзяне Чарнігава
Ганаровыя члены Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Узнагароджаныя чэхаславацкім медалём «За ўмацаванне дружбы па зброі»
Лётчыкі-касманаўты СССР
Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Члены КПСС
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Касманаўты СССР
Двойчы Героі Савецкага Саюза
Касманаўты Беларусі
Ганаровыя грамадзяне Наваполацка
Ганаровыя грамадзяне Брэста
Мемуарысты СССР
Узнагароджаныя польскім медалём «Брацтва па зброі»
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Асобы
Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
Народныя дэпутаты СССР ад усесаюзных таварыстваў і фондаў
Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 3 ступені
Героі Савецкага Саюза
Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
Ганаровыя грамадзяне Брэсцкай вобласці
Кавалеры ордэна Дружбы народаў (Беларусь)
Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Узнагароджаныя медалём Жукава
Нарадзіліся 10 ліпеня
Нарадзіліся ў Брэсцкім раёне