wd wp Пошук:

Прынтар

Прынтар Canon PIXUS 560i

Прынтар (ад англ.: print — друк) — перыферыйная прылада камп’ютара, прызначаная для перааводу тэксту або графікі на фізічны носьбіт з электроннага выгляду.

Атрымалі распаўсюджванне шматфункцыянальныя прылады (МФП), у якіх у адным прыборы аб’яднаны функцыі принтара, сканара, капіравальнага апарата і тэлефакса. Такое аб’яднанне рацыянальна тэхнічна і зручна ў працы.

Шырокафарматныя принтары часам памылкова завуць плотарамі.

Рынак

Паводле даных аналітычнага агенцтва IDC[1], агульныя пастаўкі на сусветны рынак 2011 года складуць 126 млн прылад для друку (прынтараў, капіраў і МФП). У параўнанні з 2010 аб’ём рынку амаль не змяніўся — рост склаў 0,7 %.

Першае месца па аб’ёме паставак захаваў Hewlett-Packard (41,5 % ад агульнай колькасці). За год пастаўкі вендара скараціліся на 0,7 %. На другім і трэцім месцах Canon і Epson, якім належаць 18,4 % і 14,1 % рынка. Далей — Samsung (5,7 %) і Brother (5,7 %).

Струйныя прылады ў IV квартале 2011 занялі 66 % усяго аб’ёму паставак, манахромныя лазернага тыпу — 25 %, каляровыя лазерныя — 6 %.

Сайты вытворцаў прынтараў

Зноскі

  1. Определены лидеры мирового рынка печатающих устройств. ЦИФРЫ Архівавана 10 мая 2015.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Друкарства
Катэгорыя·Прылады адлюстравання інфармацыі
Катэгорыя·Офісная тэхніка
Катэгорыя·Камп’ютарнае апаратнае забеспячэнне