wd wp Пошук:

Помнік Вікіпедыі

Помнік Вікіпедыі — першы у свеце помнік у гонар усіх стваральнікаў Вікіпедыі, узор мастацтва ў польскім горадзе Слубіцы, у выглядзе статуі работы Міграна Акапяна. Помнік адкрыты 22 кастрычніка 2014 года на Франкфурцкай плошчы (польск.: Plac Frankfurcki).

Гісторыя

Цырымонія адкрыцця,
22 кастрычніка 2014

Ідзею помніка падказаў каля 2010 года Кшыштаф Вайцяхоўскі, прафэсар універсытэту і дырэктар Collegium Polonicum у Слубіцах. Вайцяхоўскі сказаў: «Я ладзен упасьці перад Вікіпедыяй, таму я думаў пра помнік, дзе толькі мог»[2]. Польская Вікіпедыя — папулярны польскі сайт, і ён з мільёнам артыкулаў займае 12-е сярод Вікіпедый сусвету[3][4] .

Па словах намесніка мэра П’ётра Лучынскага, манумент «адзначыць важнасць горада як адукацыйнага цэнтра»[3]. Прадстаўнік польскага раздзела Wikimedia заявіў, што арганізацыя спадзяецца, што гэты праект «павысіць дасведчанасць аб сайце і будзе заахвочваць людзей пісаць артыкулы»[5].

Макет помніка адлюстроўвае чатырох чалавек (двух мужчын і дзвюх жанчын), якія трымаюць у высока паднятых руках зямны шар у выглядзе лагатыпа Вікіпедыі [2]. Ён будзе вышынёй да двух метраў[5]. Статую з фібраскла і смалы спраектаваў мастак армянскага паходжання Мігран Акапян, які скончыў мясцовы Collegium Polonicum[2][3][5]. Яе кошт — прыкладна 50 000 злотых (каля 14 000 даляраў ЗША; 12000 еўра), якую аплацілі мясцовыя ўлады Слубіцаў[6][2][3]. Адкрыццё было запланавана на 22 кастрычніка 2014 года[2], на цэнтральнай Франкфурцкай плошчы горада (польск.: Plac Frankfurcki w Słubicach)[6][5]. Гэта першы ў свеце помнік Інтэрнэт-энцыклапедыі[3]. На святочным дзействе прысутнічалі прадстаўнікі Wikimedia Foundation, а таксама з польскай і нямецкай раздзелаў Wikimedia (Wikimedia Polska і Wikimedia Deutschland адпаведна)[3][7]. У цырымоніі таксама прыняў удзел Дарыюш Емельняк, аўтар кнігі аб праекце[8][9].

Апісанне помніка

Помнік уяўляе сабой афіцыйны лагатып Вікіпедыі, які трымаюць на руках чатыры чалавекі (двое мужчын і дзве жанчыны), якія стаяць на стопках кніг[10]. Ён прысвечаны аўтарам Вікіпедыі — вольнай энцыклапедыі, яку можа рэдагаваць кожны[11]. Вышыня помніка складае 1,7 м[12]. Скульптура, вырабленая з ламінаванага матэрыялу[13], выглядае як металічная. Помнік усталяваны на прамавугольнам пастаменце.

Галерэя

Зноскі

  1. http://www.wiadomosci24.pl/artykul/w_slubicach_stanie_pierwszy_na_swiecie_pomnik_na_czesc_wikipedii_314993.html
  2. 1 2 3 4 5 Poland to Honor Wikipedia With Monument (нявызн.), ABC News (9 жовтня 2014). Праверана 9 жовтня 2014.
  3. 1 2 3 4 5 6 {{cite web|title=Poland to unveil world’s first Wikipedia monument|url=http://www.thenews.pl/1/9/Artykul/183717,Poland-to-unveil-worlds-first-Wikipedia-monument%7Cpublisher=Polskie(недаступная+спасылка) Radio|accessdate=9 October 2014}
  4. List of Wikipedias — Meta. Процитовано 8 вересня 2014.
  5. 1 2 3 4 Day, Matthew. Polish town to build statue honouring Wikipedia (нявызн.), The Telegraph (10 October 2014). Праверана 11 жовтня 2014.
  6. 1 2 W nowosolskim Malpolu powstaje pierwszy na świecie pomnik Wikipedii(нявызн.)  (10 жовтня 2014). Праверана 13 жовтня 2014.
  7. Slubice: Polnische Stadt setzt Wikipedia ein Denkmal(нявызн.) . Spiegel Online. Праверана 10 жовтня 2014.
  8. В Польше поставят первый в мире памятник “Википедии” (нявызн.). Клопс.Ru (9 кастрычніка 2014). Праверана 9 кастрычніка 2014.
  9. Wikipedia na cokoły! W Słubicach będzie miała pomnik(нявызн.)  (21 кастрычніка 2014). Праверана 21 жовтня 2014.
  10. Powstaje pomnik Wikipedii (нявызн.). wiadomosci.wp.pl (14 кастрычніка 2014). Праверана 21 кастрычніка 2014.
  11. Polish town to have monument honoring Wikipedia (нявызн.). Fox News (9 кастрычніка 2014). Праверана 9 кастрычніка 2014.
  12. W Słubicach powstanie pierwszy na świecie pomnik Wikipedii (нявызн.). gazetalubuska.pl (2 кастрычніка 2014). Праверана 9 кастрычніка 2014.
  13. У польскам студэнцкам гарадку ўсталявалі помнік «Вікіпедыі» (нявызн.). newsru.com (22 кастрычніка 2014). Праверана 22 кастрычніка 2014.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Творы 2014 года
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Помнікі Польшчы
Катэгорыя·Слубіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу