wd wp Пошук:

Полацкі дзіцячы музей

Полацкі дзіцячы музей — адзіны ў сваім родзе ў Беларусі, дзе экспанаты можна чапаць рукамі і нават гуляць з імі. У школах Полацка праходзяць конкурсы за права выставіць у музеі свае калекцыі марак, цацак, значкоў. Музей уваходзіць у склад Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Быў адкрыты 28 мая 2004 года.

Гісторыя

Аўтарам мастацкай канцэпцыі музея з’яўляецца Сяргей Клецаў. Ідэя аб стварэнні Дзіцячага музея належала Т. А. Джумантаевай. Над праектам і стварэннем экспазіцыі працавала творчая група ў складзе Н. А. Андрэевай, Т. Р. Смірновай, Л. В. Ластачкінай, А. А. Ушаковай, А. С. Аўласенка.

Канцэпцыя

Дзіцячы музей. Скульптурная кампазіцыя «Шкаляр з гадзіннікам» (скульптар П. Вайніцкі)

У музеі дзейнічаюць дзве экспазіцыйныя залы. У першай зале прадстаўлены гадзіннік, званы, вагі і меры вагі. У другой зале — гукаперадавальныя апараты, фотаапараты, самавары, філатэлія і філакартыя. У другой зале музея ёсць таксама спецыяльная вітрына для зменных дзіцячых калекцый, тэма якіх — «Свет маіх захапленняў». У кастрычніку 2018 года была адкрыта новая экспазіцыя — «Падарожжа з кніжнай закладкай» з дзіцячымі кнігамі, цацкамі, прадметамі з казак.

У камп’ютарным зале Дзіцячага музея можна пазнаёміцца з усімі выстаўкамі, што праходзілі ў музеі, пагуляць у развіваючыя гульні.

Каля музея знаходзяцца скульптуры Паўла Вайніцкага «Шкаляр» (2004) і «Дзяўчынка з сонечным гадзіннікам» (2005).

Калекцыі

Экспазіцыйная плошча музея — 208 кв.м. У экспазіцыі прадстаўлены калекцыі (больш за 700 прадметаў) з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·З’явіліся ў 2004 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музеі Полацка
Катэгорыя·Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік
Катэгорыя·XXI стагоддзе ў Полацку
Катэгорыя·2004 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Ніжне-Пакроўская вуліца (Полацк)