wd wp Пошук:

Плошча Францыска Скарыны

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ніжні рынак (значэнні). Плошча Францыска Скарыны — плошча ў цэнтры Полацка на перасячэнні праспекта Францыска Скарыны і вуліцы Гогаля.

Гісторыя

Да пасляваеннага перайменавання насіла назву Ніжні рынак.

Плошча Францыска Скарыны

На старых картах бачна, што спачатку плошча знаходзілася на некалькі дзесяткаў метраў усходней, чым зараз.

З дакументаў вынікае, што ў часы Кацярыны ІІ гэтая плошача ўжо існавала, і тут знаходзілася мытня.[1]

Падчас Другой сусветнай вайны нацысты ладзілі публічныя пакаранні смерцю на Ніжнім рынку. Тут будаваліся шыбеніцы, на якіх вешалі ўдзельнікаў супраціву і партызанаў.[1]

Пасля вызвалення Полацка ў 1944 годзе на Ніжнім рынку былі збудаваныя тры шыбеніцы, і ў пачатку верасня адбылося публічнае выкананне прысуду трыбунала над былымі паліцыянтамі. Больш публічна не каралі, а высылалі ў лагеры.[1]

Забудова

Гатэль «Славянскі». 22 снежня 1954 года быў адкрыты як гасцініца «Дзвіна».[2]

Фантан і грамадская прастора. Грамадская прастора ля фантана, якая існавала з савецкіх часоў, была знішчана ў 2017 годзе. На яе месцы быў адкрыты новы фантан, на пабудову якога было выдаткавана 640 тысяч долараў.[3]

Помнікі

Зноскі

  1. 1 2 3 Дэйніс Іван Пятровіч. Полацкая даўніна (бел. (тар.)) . — Медисонт. — Мінск, 2007. — 330 с. — ISBN 978-985-6530-74-9.
  2. Об отеле (руск.) .
  3. В Полоцке заработал главный городской фонтан. ФОТОФАКТ (руск.) .
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра плошчы без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар Францыска Скарыны
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Плошчы Полацка
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96