wd wp Пошук:

Песета

Песе́та (ісп.: peseta) — валюта Іспаніі з 1869 да 2002 года. Нароўні з французскім франкам яна таксама была валютай Андоры. Песета складалася з 100 сенціма або 4 рэалаў, але гэтыя грошы былі цалкам выведзены з абароту ў 1970-х гадах.

Паходжанне

Назва паходзіць ад каталанскага слова «peceta», якое азначае — «маленькі кавалачак», гэта значыць, слова «peca» і памяншальны суфікс «-eta».[2] Яно таксама падобнае на іншую памяншальную назву ўжо існуючай валюты — «песа», якая атрымала ў спадчыну сваё імя ад меры вагі, гэтак жа як і іншыя валюты, напрыклад, брытанскі фунт. Тэрмін песета таксама ўжываецца ў Пуэрта-Рыка для амерыканскай манеты ў чвэрць долара.

Гісторыя

Іспанская банкнота 50 песет 1874 года

Песета была ўведзена ў 1869 годзе пасля ўступлення Іспаніі ў Лацінскі валютны саюз у 1868 годзе. Іспанскі закон ад 26 чэрвеня 1864 г. абвясціў пра падрыхтоўку да ўступлення ў Лацінскі валютны саюз (пачынаючы з 1865 года). Песета замяніла эскуда ў суадносінах 2½ песеты = 1 эскуда. Песеце была эквівалентная 4,5 г срэбра або 0,290322 г. золата, якое звычайна выкарыстоўваецца ўсімі валютамі Лацінскага валютнага саюза. Пачынаючы з 1873 года стандартам прыняты толькі золата-валютны эквівалент. Палітычная нестабільнасць пачала XX-га стагоддзя разваліла валютны саюз, хоць афіцыйна ён спыніў існаванне толькі ў 1927 годзе.

У 1959 годзе Іспанія ўвайшла ў Брэтан-вудскую сістэму, штучна прывязаўшы песету да курсу амерыканскага долара ў суадносінах 60 песет = 1 долару. У 1967 годзе песета абясцэнілася ўслед за брытанскім фунтам захаваўшы абменны курс на ўзроўні 168 песет = 1 фунт і стварыўшы новы курс, прыраўнаваўшы 70 песет да 1 амерыканскага долара.

Пасля заснавання ў 1999 годзе еўра, песета была заменена ім у 2002 годзе. Абменны курс тады склаў 1 еўра = 166,386 песет.

Зноскі

  1. Вырабляе як манеты, так і банкноты
  2. Магчымае паходжанне ў каталанскім слоўніку (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Грошы Іспаніі
Катэгорыя·Калектыўныя і саюзныя грашовыя адзінкі
Катэгорыя·Гісторыя Іспаніі
Катэгорыя·Грошы Андоры
Катэгорыя·Вытворныя літары T
Катэгорыя·Вытворныя літары S
Катэгорыя·Вытворныя літары P