wd wp Пошук:

Партыя справядлівасці і развіцця

Партыя справядлівасці і развіцця (ПСР) (турэцк.: Adalet ve Kalkınma Partisi — кіруючая палітычная партыя ў Турцыі. Пазіцыяніруе сябе як умерана кансерватыўную партыю, якая арыентуецца на заходнія каштоўнасці, такія як рыначная эканоміка і ўступленне ў Еўрапейскі Саюз. Заснаваная ў 2001 выхадцамі з забароненай ісламісцкай Партыі дабрабыту.

Плакат з выявай лідара партыі Р.Т.Эрдагана, які дзякуе выбаршчыкам за падтрымку, што прынесла перамогу
На выбарах у парламент у [2007](/2007 "2007") набрала 47% галасоў (першае месца), у [2011](/2011 "2011") паўтарыла поспех: 49,9%. Да партыі належаць прэзідэнт Турцыі [Абдула Гюль](/Абдула_Гюль "Абдула Гюль") і прэм'ер-міністр Турцыі [Рэджэп Тайіп Эрдаган](/Рэджэп_Тайіп_Эрдаган "Рэджэп Тайіп Эрдаган").

У адрас партыі гучаць абвінавачанні ў адыходзе ад прынцыпаў свецкай дзяржавы, закладзеных Атацюркам. У 2008 справа партыі разглядалася ў Канстытуцыйным Судзе, іск аб яе ліквідацыі, пададзены Генеральным пракурорам, быў адхілены (для прыняцця гэтага рашэння не хапіла аднаго голасу), але было зменшана напалову фінансаванне партыі з Цэнтральнага банку краіны.

У 2007 і 2010 партыя ініцыіравала канстытуцыйныя рэферэндумы, накіраваныя на дэмакратызацыю палітычнага і грамадскага жыцця ў краіне, і абодва разы атрымала неабходную падтрымку грамадзян.

Зноскі

  1. AECR membership
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 2001 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычныя партыі Турцыі