wd wp Пошук:

Партыя нацыяналістычнага руху

Партыя нацыяналістычнага руху (турэцк.: Milliyetçi Hareket Partisi, MHP) — ультраправая палітычная партыя Турэцкай Рэспублікі. Створана ў 1969 годзе Алпарсланам Цюркешам на аснове Рэспубліканскай сялянскай нацыянальнай партыі. Стаіць на пазіцыях панцюркізму і праварадыкальнай ідэалогіі Трэцяга шляху. У 1970-я акцэнтавала антыкамунізм і антысаветызм, удзельнічала ў сістэме Гладыа. Забароненая пасля ваеннага перавароту 1980 года. Аднавіла дзейнасць пры вяртанні да канстытуцыйных парадкаў. У 1990-х пераключылася на супрацьдзеянне курдскаму сепаратысцкаму руху. Займае вельмі правы фланг турэцкай палітычнай сістэмы. Знаходзіцца ў апазіцыі да кіруючай традыцыяналісцкай Партыі справядлівасці і развіцця. Валодае ваенізаванай моладзевай арганізацыяй Шэрыя ваўкі. Пасля скону Алпарслана Цюркеша старшынёй партыі з’яўляецца Дэўлет Бахчэлі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Неафашызм
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1969 годзе
Катэгорыя·Антыкамуністычныя арганізацыі
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычныя партыі Турцыі
Катэгорыя·Ультраправыя партыі