wd wp Пошук:

Партызанск

Партызанск (руск.: Партизанск) — горад (з 1932) краявога падпарадкавання ў Расіі. Насельніцтва 42,2 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1896 годзе. Размешчаны ў даліне ракі Партызанская, за 50 км на поўнач ад Находкі, за 172 км на ўсход ад Уладзівастока. Чыгуначная станцыя.

Гісторыя

Паселішча было заснавана ў 1896 годзе як шахцёрскі пасёлак Сучанскі Руднік (названы па ранейшай кітайскай назве ракі Партызанскай — «Сучан»). 27 красавіка 1932 года пасёлак атрымаў статус горада і назву Сучан. У 1930-я гады горад называўся Гама́рнік у гонар ваеннага камісара Яна Гамарніка, які быў старшынёй Прыморскага крайвыканкама з 1923 па 1928 год. У 1937 годзе, калі Гамарнік скончыў жыццё самагубствам і быў абвешчаны «ворагам народа», гораду была вернута ранейшая назва «Сучан».

26 снежня 1972 года горад быў перайменаваны ў «Партыза́нск» у выніку кампаніі па ліквідацыі кітайскіх назваў на Далёкім Усходзе, якая стала следствам савецка-кітайскага ўзброенага канфлікту на востраве Даманскім.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Прыморскага края