wd wp Пошук:

Парк імя Янкі Купалы

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Парк Янкі Купалы (ранейшая назва — Піянерскі парк[1]) — парк культуры і адпачынку ў цэнтры Мінска недалёка ад Плошчы Перамогі. Размешчаны каля перасячэнняў вуліц Янкі Купалы і праспекта Незалежнасці, на правым беразе Свіслачы.Заснаваны ў 1950 годзе Названы ў гонар беларускага паэта Янкі Купалы. Архітэктар праекта І. Рудэнка.

Гісторыя парка

Заснаванне парка

Левабярэжная частка парку
Цэнтральная алея

Закладзены пасля Вялікай Айчыннай вайны як парк імя 30-годдзя БССР. Да гэтага на гэтым месцы стаялі адна-двухпавярховыя хаты. Асноўная частка парка была заснавана ў 1950 годзе. Галоўная алея парка размешчана па дыяганалі ад пр. Незалежнасці (у той час — пр. Сталіна), дзе знаходзіцца галоўны ўваход у парк, да выгібу Свіслачы. На скрыжаванні галоўнай і цэнтральнай алей, у цэнтры парка размяшчаўся фантан.

У 1959 г. на тэрыторыі парку пабудавалі літаратурны музей Я. Купалы. Музей пабудаваны на месцы, дзе раней быў дом, у якім жыў паэт у 19271941 гг.. Сам дом згарэў на пяты дзень Вялікай Айчыннай вайны, а шматлікія рукапісы і архіў Янкі Купалы загінулі. Сёння ў музеі — больш за 36 тысяч адзінак захавання (гэта рукапісы паэта, прыжыццёвыя выданні, кнігі з аўтографамі, фотаздымкі, дакументы, прадметы культуры і побыту, звязаныя з жыццём і дзейнасцю паэта). З 1962 г. — парк імя Янкі Купалы.

Перапланіроўка ў 1970-х

Помнік Янку Купалу

Першапачаткова, у пачатку галоўнай алеі быў усталяваны помнік С. І. Грыцаўцу (дэмантаваны), але пазней, у 1972 г., да 90-годдзя з дня нараджэння паэта, усталявалі — помнік Я. Купалу (скульптары А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. Заспіцкі, архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін). Быў перабудаваны і фантан, скульптурная кампазіцыя якога адлюстроўвае адзін з момантаў старажытнага народнага свята — «Купалле», пусканне вянкоў у ваду, за чаго так і называецца «Вянок».

7 сакавіка 2018 года ў парку ў рамках мерапрыемстваў да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі быў усталяваны памятны знак у гонар братоў Антона і Івана Луцкевічаў. Памятны знак размешчаны на месцы дамоў Зоф’і Луцкевіч па колішняй Садовай вуліцы, дзе браты жылі ў 1896—1906 гадах[2].

Галерэя

Зноскі

  1. Паркавая скульптура Архівавана 23 красавіка 2011.
  2. Максім Ляшко У парку Янкі Купалы ў Мінску ўсталявалі мемарыяльную дошку ў гонар братоў Луцкевічаў(нявызн.). nashaniva.by (7 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2018. Праверана 7 сакавіка 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·1950 год у Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паркі Мінска
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар Янкі Купалы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Сады і паркі паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Парк імя Янкі Купалы