Папірус Ані — старажытнаегіпецкі ілюстраваны скрутак Кнігі мёртвых, створаны каля 1250 гады да н.э. (XIX дынастыя) для фіванскага пісца Ані. Падобныя зборнікі гімнаў і рэлігійных тэкстаў хаваліся з памерлым, каб дапамагчы яму пераадолець перашкоды ў замагільным свеце і дасягнуць цудоўных палёў Іялу[1]. Выстаўлены ў экспазіцыі Брытанскага музея пад інвентарным нумарам EA10470,3[2].
Егіптолагі сыходзяцца ў меркаванні, што скрутак складаўся трыма рознымі пісцамі з адной мастацкай школы Дэйр эль-Медзіны. Імя Ані з’яўляецца побач з прабелам, што гаворыць пра куплю папірусу, які ствараўся першапачаткова для іншага заказчыка. Скрутак склеены з трох слаёў папірусу, падзеленых на 6 секцый па 1,5-8 м даўжынёй кожная. Тэкст займае 23, 6 м. Быў скручаны ў рулон і змацаваны шырокай палоскай папірусу.
У 1888 годзе брытанскі егіптолаг Уоліс Бадж выкраў папірус у егіпецкага ўрада і перадаў Брытанскаму музею, што ён сам апісаў у сваім двухтомніку «Па Ніле і Тыгры» (англ. By Nile and Tigris).[3][4] Перад адпраўкай манускрыпта ў Вялікабрытанію Бадж разрэзаў 78-мятровы скрутак на 37 частак практычна роўнага памеру. У 1895 годзе ён апублікаваў першы пераклад тэкстаў папірусу Ані.
Папірус Ані з’яўляецца цудоўным прыкладам добра захаванай версіі «Кнігі мёртвых», дзякуючы якому магчыма яе падрабязнае вывучэнне.
У тэкстах Ані называецца «Праўдзівы пісец, што апісвае дары багам», «Канюшы гаспадароў Абідаса і пісец дароў боскага ўладара Фіваў» і «Улюбёны ўладара Поўначы і Поўдня». Ані быў пісцом сярэдняга звяна.
Жонка Туту «жонка бога Амона», г.зн. жрыца намалявана з сістрам у руцэ, шырокім каўняры. Грамадскае становішча Туту кажа пра высокае становішча яе сям’і. Улічваючы крайнюю дарагоўлю такога скрутка — большасць егіпцян маглі дазволіць сабе толькі фрагмент з «Кнігі мёртвых» без малюнкаў, можна з упэўненасцю судзіць пра сацыяльнае становішча і багацце Ані.
На першы погляд папірус Ані мае шмат малюнкаў, але не тэксту, але ўсе гэтыя выявы не менш інфарматыўныя за тэкст. У папірусе распісана падрабязнае кіраўніцтва для Ка нябожчыка, якое накіроўваецца ў Дуат, дзе трэба пераадолець перашкоды да залы суда Асірыса.
З папірусу Ані вядомыя прынцыпы Маат (42 негатыўныя прызнанні).
Іспанскі евангеліст Лагары Пужал у 2002 годзе выказаў меркаванне, што нібы ўзятая з папірусу Ані «малітва сляпога» (паводле іншай версіі «малітва Эхнатона») з’яўляецца правобразам хрысціянскай малітвы «Ойча наш».[5] Неварагоднасць гэтай здагадкі пацвердзілі спецыялісты Брытанскага музея:
«…Адкрыццё, пра якое вы згадваеце, не было зроблена ў Брытанскім музеі, і я ніколі не чуў пра гэту малітву, нібы складзеную Эхнатонам . Магчыма адбылася блытаніна з боку аўтара, таму што ён мог чуць пра „Вялікі гімн Атэну“, які напісаны на грабніцы Ай у Амарне. Пераклад гэтага гімна вы можаце прачытаць у гэтай кнізе: William J Murnane, Texts from the Amarna Period in Egypt (Atlanta 1995), стар.112-116».[6]
Папірус Ані на Вікісховішчы |