wd wp Пошук:

Палацца Грымані

Палацца Грымані

Палацца Грымані (італ.: Palazzo Grimani di San Luca) — палац у Венецыі на канале Rio di San Luca, у пункце ўпадзення апошняга ў Гранд-канал. Быў пабудаваны ў эпоху Рэнесансу, сучасны выгляд адносіцца да 1556—1575 гадам.

Першапачаткова быў пабудаваны для дожа Антоніа Грымані. Пасля яго смерці, у 15321569 гадах паслядоўна перабудоўваўся спадчыннікамі дожа, спачатку Віторэ Грымані, генеральным пракуратарам горада, затым Джавані Грымані, кардыналам і патрыярхам Аквілейскім. Меркавана, падрад на заказ апошняга выконваў Мікеле Санмікелі. Канчаткова палац быў скончаны ў 1575 годзе Джавані Русконі. Дзвярны партал афармляў Алесандра Віторыа.

Палац складаецца з трох частак і невялікага задняга дворыка. Фасад палаца ўпрыгожаны рознакаляровым мармурам.

Разыначка ўнутранага інтэр’еру — «Зала Псіхеі» (італ.: Sala di Psiche), упрыгожаны фрэскамі Франчэска Менцокі, Каміла Мантавана і Франчэска Сальвіяці. Таксама ў афармленні палаца бралі ўдзел Тадэа Цукара і Джавані да Удзінэ.

У наш час у будынку размяшчаецца венецыянскі апеляцыйны суд.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Венецыі
Катэгорыя·Палацы Венецыі