wd wp Пошук:

Палац Шарлотэнбург

Палац Шарлотэнбург
Сад Шарлотэнбург
Выгляд з боку вадаёма

Палац Шарлотэнбург (ням.: Schloss Charlottenburg) — адзін з найбольш вытанчаных прыкладаў архітэктуры барока ў Германіі. Размешчаны ў аднайменным раёне Берліна. Палац быў пабудаваны па загаду жонкі Фрыдрыха I, каралевы Сафіі Шарлоты. Першапачаткова палац насіў назву Літцэнбург (ням.: Lietzenburg) і быў летняй рэзідэнцыяй, але паступова разросся ў масіўнае збудаванне. Галоўны ўваход у замак мае 48-мятровы купал, увянчаны пазалочанай статуяй Фартуны.

У галоўным крыле палаца размяшчаюцца апартаменты Фрыдрыха. Асаблівую цікавасць уяўляе зала прыёмаў — велізарнае памяшканне з высокімі скляпеннямі, нішамі і барэльефамі. У самым канцы заходняга крыла знаходзіцца фарфоравая зала, якая змяшчае выдатны збор кітайскага фарфору.

У заходнім крыле палаца размешчана Вялікая аранжарэя, пабудаваная ў 1709—1712 гадах. Узімку ў ёй выстаўляліся рэдкія расліны, а ў летнія месяцы ў яе двары праводзіліся святочныя прадстаўленні. Разбураная падчас Другой сусветнай вайны, яна была цалкам рэканструявана і цяпер служыць месцам правядзення ўрачыстых вечароў і канцэртаў.

З усходняга боку замка размяшчаецца летні домік ў італьянскім стылі — павільён Шынкеля (ням.: Schinkel Pavillon). Карл Фрыдрых Шынкель, вядучы архітэктар таго часу, пабудаваў гэты дом у 1825 годзе. Сёння тут знаходзіцца невялікі, але варты наведвання музей, дзе выстаўлены малюнкі і накіды мастакоў ранніх 1800-х гадоў. Некаторыя замалёўкі былі выкананы самім Шынкелем.

У афармленні палаца ўдзельнічаў скульптар Густаў Герман Блезер, які стварыў мармуравыя бюсты Дантэ, Петраркі, Таса і Арыёста.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Збудаванні Германіі ў стылі барока
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Шарлотэнбург (раён Берліна)
Катэгорыя·Палацы Берліна
Катэгорыя·Славутасці Берліна