wd wp Пошук:

Оцу

Оцу (яп.: 大津市 О:цу-сі?) — цэнтральны горад Японіі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Сіга.

Плошча горада складае 464,10 км²,[1] насельніцтва — 335 407 чалавек (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 722,7 чал./км². Горад прылягае непасрэдна да Кіёта і звязаны з Кіёта адзінай сістэмай метро.

Статус горада Оцу атрымаў 1 кастрычніка 1898.

Горад знаходзіцца на паўднёвым беразе самага вялікага возера Японіі — возера Біва, вакол якога размешчана прэфектура Сіга.

Горад знакаміты храмам Міі-дэра будыйскай школы Тэндай.

У горадзе Сакамато ў складзе Оцу знаходзіцца знакамітая сінтаісцкая кумірня Хіёсі-тайся.

Над горадам размешчана гара Хіэй з храмам Энраку-дзі будыйскай школы Тэндай.

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.)  з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  2. 滋賀県の人口と世帯数(яп.)   (нявызн.)?. Адміністрацыя прэфектуры Сіга (1 чэрвеня 2010). — Насельніцтва прэфектуры Сіга. Праверана 15 ліпеня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1898 годзе
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Гарады прэфектуры Сіга
Катэгорыя·Цэнтральныя гарады Японіі