wd wp Пошук:

Оскар Вістынг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вістынг. Оскар Адольф Вістынг (нарв.: Oscar Adolf Wisting; 6 чэрвеня 1871, Ларвік, Нарвегія — 5 снежня 1936, Осла, Нарвегія) — нарвежскі палярны даследчык, спадарожнік Амундсена ў экспедыцыях да Паўднёвага полюса, па Паўночна-Усходнім праходзе. Першы чалавек (сумесна з Амундсенам), які пабываў на абодвух геаграфічных полюсах планеты.

Біяграфія

Оскар Вістынг нарадзіўся ў 1871 годзе. Ва ўзросце 16 гадоў пайшоў у мора і затым стаў служыць у Нарвежскім ваенна-марскім флоце(руск.) бел.. Ён працаваў марскім стралком на галоўнай ваенна-марской базе Нарвегіі ў Карлёхансверн(англ.) бел. побач з Хортэнам(руск.) бел. (цяпер раён Хортэна(руск.) бел.) у 1909 годзе, калі папрасіў Руаля Амундсена узяць яго ў экспедыцыю да Паўночнага полюса. Аднак Амундсен сакрэтна змяніў свой план, адправіўшыся да Паўднёвага. Оскар Вістынг даведаўся, што экспедыцыя рушыць на паўднёвы полюс, толькі на судне.

Паўднёвы полюс

Ва Фрамхейме(руск.) бел. Вістынг у асноўным займаўся намётамі, рыштункам і рознымі швейнымі справамі.

«Не было такой рэчы ў кравецкім рамястве, з якой не справіўся б Вістынг», — піша Амундсен. Акрамя таго, Вістынг займаўся афарбоўкай намётаў, а падчас паходу да полюса разам з Амундсенам, Хансенам(руск.) бел., Б’ёланам(руск.) бел. і Хаселем(руск.) бел. выконваў абавязкі ветэрынара і нярэдка кока(руск.) бел.. Перад тым як пакінуць бар’ер, Вістынг ўваткнуў у снег сваю зламаную лыжу. Пасля вяртання да бар’еру, калі экспедыцыя не магла зарыентавацца і знайсці склад, Хансен заўважыў лыжу Вістынга, што дазволіла ўдзельнікам шчасна перабрацца на бар’ер.

Мод

У 19181925 гадах Вістынг прымаў удзел у плаванні Паўночна-Усходнім праходам на судне «Мод(руск.) бел.», дзе выконваў функцыі лекара і аказаў Амундсену дапамогу пры пераломе рукі.

Далейшае жыццё

Вістынг быў адным з лепшых сяброў Руаля Амундсена і выпрабаваным таварышам. Ён не адвярнуўся ад яго нават у цяжкія для апошняга часы ў 1924 годзе, калі, здавалася, усё абярнулася супраць Амундсена. У падзяку Амундсен узяў Хансена ў трансатлантычны палёт з Лінкальнам Элсвартам(руск.) бел., каб той падзяліў славу першага чалавека, які пабыў на абодвух полюсах. Амундсен так апісвае гэта:

«Пятнаццаццю гадамі пазней, калі шчодрасць Элсварта дала мне магчымасць ажыццявіць і іншую мару майго жыцця, а менавіта пераляцець праз Паўночны Ледавіты акіян над Паўночным полюсам з Еўропы ў Амерыку, мне даставіла найвялікшае шчасце магчымасць спытаць у аднаго з тых чатырох смелых нарвежцаў, якія суправаджалі мяне на Паўднёвы полюс, не згодны ён і цяпер мне спадарожнічаць. Гэты чалавек быў Оскар Вістынг. Калі б я зайздросціў іншым у аказаных ім пашанах, калі б я быў эгаістам, то сёння меў бы бясспрэчны гонар быць адзіным у свеце чалавекам, які пабываў на абодвух полюсах. Але для мяне такое адрозненне ўяўляла значна меншую каштоўнасць, чым магчымасць зрабіць так, каб мой адважны таварыш і верны сябар Вістынг падзяліў са мною гонар пабываць першым на абодвух полюсах».

На дырыжаблі «Нарвегія(руск.) бел.» Вістынг стаяў ля руля вышыні(руск.) бел..

Пазней, у 1930 годзе, Вістынг выдаў кнігу «16 гадоў з Руалем Амундсенам» (нарв.: 16 aar med Roald Amundsen).

6 сакавіка 1935 года «Фрам» пад камандай Вістынга быў адбуксіраваны ў Осла. Капітан стаяў на борце «Фрама» пры яго ўсталёўцы, накіроўваючы ход работ. Аперацыя па яго ўладкаванні на сушы заняла больш за два месяцы: судна цягнуў электраматор магутнасцю 2 л. с., забяспечваючы хуткасць ўздыму не больш 1 см/хв[2]. У 1936 годзе Вістынгу было прапанавана стаць дырэктарам музея(руск.) бел. «Фрама». Вістынг пагадзіўся. Адкрыццё музея адбылося 20 мая 1936 года. Оскар Вістынг ва ўзросце 57 гадоў памёр на борце «Фрама» ў ноч на 4 снежня 1936 года. Ён збіраўся падрыхтаваць даклад да святкавання 25-годдзя заваявання Паўднёвага полюса; жыў і працаваў у сваёй каюце. Згодна з паданнем, ён лёг у ложак свайго начальніка — Амундсена — і памёр у сне, «верны да апошняга ўздыху», па выразе Т. Бумана-Ларсена(англ.) бел.[3].

Як паэтычна апавядае пісьменнік Генадзь Фіш(руск.) бел.:

«І калі карабель, назаўсёды развітаўшыся з салёнай хваляй, устаў на жалезабетонныя апоры, сэрца старога палярніка не вытрымала… Оскар Вістынг памёр ад разрыву сэрца на палубе ўлюбёнага карабля…»

Памяць

Зноскі

  1. Oscar Adolf Wisting // Norsk biografisk leksikonKunnskapsforlaget. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Саннес, 1991, с. 256
  3. Буманн-Ларсен, 2005, с. 159

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вестфале
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 чэрвеня
Катэгорыя·Даследчыкі Арктыкі
Катэгорыя·Падарожнікі Нарвегіі
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Даследчыкі Антарктыкі
Катэгорыя·Памерлі 5 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1871 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Осла
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падарожнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Ордэн Кароны Італіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1936 годзе