wd wp Пошук:

Нінся-Хуэйскі аўтаномны раён

Нінся́-Хуэ́йскі аўтано́мны раён — аўтаномная вобласць на поўначы Кітая, па берагах сярэдняга цячэння ракі Хуанхэ.

Плошча 66,4 тыс. км². Насельніцтва больш за 5 млн чал. (1998), пераважна кітайцы (каля 70 %), хуэй, або дунгане (каля 25 %). Адміністрацыйны цэнтр — горад Іньчуань.

Геаграфія

Тэрыторыя раёна занята глыбока парэзаным пласкагор’ем вышынёю ад 1000 да 2570 м. Клімат кантынентальны, тэмпература паветра каля −10 °C у студзені, каля 20—25 °C у ліпені. Ападкаў 400—500 мм за год.

Эканоміка

Пераважае арашальнае земляробства (даліна ракі Хуанхэ). Вырошчваюць рыс, пшаніцу, проса, гаалян, кукурузу, лён, цукровыя буракі. У стэпах і паўпустынях авечкагадоўля.

Вядзецца здабыча каменнага вугалю, жалезнай руды, фасфарытаў, нафты.

Чорная металургія; тэкстыльная, харчовая, машынабудаўнічая, радыётэхнічная, электронная, мукамольная прамысловасць. Працуюць — ГЭС Цынтунся (на рацэ Хуанхэ), ЦЭС.

Транспарт чыгуначны і аўтамабільны. Суднаходства па рацэ Хуанхэ.

Літаратура

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Аўтаномныя раёны Кітая
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нінся-Хуэйскі аўтаномны раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара