wd wp Пошук:

Нівалду Алвіш Фрэйташ Сантуш

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ніва́лду А́лвіш Фрэ́йташ Са́нтуш[4] (парт.: Nivaldo Alves Freitas Santos; нар. 10 ліпеня 1988, Сан-Нікалау, Каба-Вердэ), больш вядомы як проста Ніва́лду або Нівалда — кабавердыйскі футбаліст, паўабаронца партугальскага клуба «Анадыя» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Каба-Вердэ (2011—2015).

Клубная кар’ера

Нарадзіўся на востраве Сан-Нікалау афрыканскай дзяржавы Каба-Вердэ. У 18 гадоў футбаліст пераехаў з мясцовага клуба «Батуке» ў Партугалію, у клуб «Акадэміка». Аднак зайграў у клубе не адразу: 4 гады гулец правёў у арэндзе, у клубах: «Канісал», «Фатыма», «Рыбейран», «Турызенсі» (усё ў трэцім партугальскім дывізіёне). Толькі ў 2011 годзе Нівалду нарэшце зайграў у эліце партугальскага футбола. У «Акадэміцы» ён правёў 2 гады і 19 матчаў. Пасля чаго перайшоў у чэшскія «Цепліцы», дзе за 2 гады правёў 48 матчаў і забіў 7 мячоў.

3 красавіка 2015 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[5]. Хутка замацаваўся ў аснове дынамаўцаў, выкарыстоўваўся звычайна на пазіцыі левага паўабаронцы. З чэрвеня з-за хваробы перастаў з’яўляцца на полі. Аднавіўся ад хваробы ў жніўні, аднак згуляў толькі за дубль, а неўзабаве кантракт з паўабаронцам быў разарваны[6].

У студзені 2016 года вярнуўся ў склад «Цепліцаў»[7], гуляў там да лета 2017 года. У студзені 2018 года перайшоў у румынскі клуб «Канкордыя», пакінуў яго па заканчэнні сезона 2018/19. У лютым 2020 года зноў далучыўся да «Канкордыі», а ў ліпені перайшоў у клуб «Анадыя» з трэцяга дывізіёна Партугаліі.

Міжнародная кар’ера

З’яўляецца іграком нацыянальнай зборнай Каба-Вердэ, у якой дэбютаваў 3 верасня 2011 года ў матчы супраць Малі. У складзе сваёй зборнай прымаў удзел у Кубках афрыканскіх нацый 2013 і 2015.

Дасягненні

Зноскі

  1. Nivaldo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Nivaldo Alves Freitas Santos // FBref.com
  3. Nivaldo Alves Freitas Santos // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  5. Минское «Динамо» подписало контракт с игроком сборной Кабо-Верде
  6. Минское “Динамо” расторгло контракт с Нивалдо
  7. Экс-защитник минского “Динамо” трудоустроился в чешском “Теплице”
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі ФК Акадэміка Каімбра
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Фатыма
Катэгорыя·Ігракі ФК Турызенсі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каба-Вердэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Канісал
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Цепліцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Рыбейран
Катэгорыя·Ігракі ФК Анадыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Каба-Вердэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Канкордыя К’яжна
Катэгорыя·Ігракі зборнай Каба-Вердэ па футболе