wd wp Пошук:

Нусмір Фаіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Нусмір Фаіч (басн.: Nusmir Fajić; нар. 12 студзеня 1987, Босанска-Крупа, СФРЮ) — баснійскі футбаліст, нападнік харвацкага клуба «Б’елавар».

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнай школы «Градзіна Срэбранік», пазней выступаў за розныя клубы Босніі і Герцагавіны. У чэрвені 2011 перайшоў у славенскі клуб «Мура 05» (Мурска-Собата). За два сезоны ў «Муры» Фаіч забіў 27 галоў у 57 матчах ва ўсіх турнірах.

У студзені 2013 года перайшоў у склад вядучага клуба Славеніі — «Марыбара». У складзе «Марыбара» двойчы выйграў чэмпіянат і Суперкубак Славеніі і адзін раз стаў уладальнікам Кубка Славеніі. Правёў у розных турнірах (чэмпіянат і Кубак Славеніі, Ліга Еўропы і Ліга Чэмпіёнаў УЕФА) за «Марыбар» 57 матчаў, забіў 24 галы.

У сезоне 2014/15 страціў месца ў аснове «Марыбара». У выніку, у лютым 2015 года падпісаў двухгадовы кантракт з мінскім «Дынама»[4]. Аднак не здолеў замацавацца ў «Дынама» — пераважна толькі выхадзіў на замену, а з чэрвеня ўвогуле перастаў з’яўляцца на полі. 7 ліпеня 2015 года кантракт з мінскім клубам па ўзаемнай згодзе быў разарваны[5].

У верасні 2015 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком клуба «Віцез». У 2016—2017 гуляў за кітайскі «Сіньцзян Цяньшань Леапард» і румынскі КСУ, пасля перайшоў у баснійскую «Крупу». У ліпені 2018 года перабраўся ў клуб другога баснійскага дывізіёна «Вележ» з Мостара, выйшаў з ім у Прэм’ер-лігу, а ў ліпені 2020 года стаў іграком «Адзінства», дзе гуляў да канца года.

У жніўні 2021 года далучыўся да клуба «Б’елавар» з трэцяга дывізіёна Харватыі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Nusmir Fajic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Nusmir Fajić // FBref.com
  3. Nusmir Fajic // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Минское “Динамо” официально объявило о подписании 2-летнего контракта с Нусмиром Файичем (ФОТО)
  5. Нусмир Файич покинул минское “Динамо”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Сіньцзян Цяньшань Леапард
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Траўнік
Катэгорыя·Футбалісты Босніі і Герцагавіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Марыбар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Босніі і Герцагавіне
Катэгорыя·Ігракі ФК Звіезда Градачац
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцез
Катэгорыя·Ігракі ФК Мура 05
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Вележ Мостар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Рудар Прыедар
Катэгорыя·Ігракі ФК КСУ Краёва
Катэгорыя·Ігракі ФК Адзінства Біхач
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Крупа
Катэгорыя·Ігракі ФК Б’елавар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных