wd wp Пошук:

Нацыянальная акадэмія навук Азербайджана

Прэзідыум Акадэміі навук Азербайджана (НАНА)

Нацыянальная акадэмія навук Азербайджана (НАНА) (азерб.: Azərbaycan Milli Elmlər Akademiyası) — асноўнае навуковае аб’яднанне рэспублікі. НАНА была створана ў горадзе Баку ў 1945 годзе. Папярэднікам НАНА быў Азербайджанскі філіял АН СССР (існаваў з 1932 года).

Склад

У склад АН ўваходзіць 21 навуковая ўстанова, у тым ліку 15 інстытутаў, 3 сектары, шэраг музеяў, батанічны сад, базы ў розных раёнах рэспублікі. Акрамя таго, ёсць бібліятэка, рукапісны фонд і выдавецтва.

У складзе НАНА (2007) — 57 акадэмікаў і 104 член-карэспандэнтаў.

Прэзідэнты НАНА

На першым пасяджэнні сапраўдных членаў Акадэміі навук 31 сакавіка 1945 г. прэзідэнтам НАНА быў абраны М. Міркасімаў.

Наступнымі прэзідэнтамі Акадэміі навук былі:

У 2001 годзе прэзідэнтам НАНА абраны акадэмік Махмуд Керым аглы Керымаў.

Праблематыка даследаванняў

Галоўнае месца ў працах навукоўцаў Азербайджана займаюць праблемы, звязаныя з пытаннямі развіцця геалогіі, нафтаздабываючай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці, уласнай металургічнай базы, ірыгацыі і арашальных работ, гідраэнергагаспадарства, геабатанікі, генетыкі і селекцыі раслін і жывёл.

Асаблівае месца ў планах навукова-даследчых работ надаецца пытанням нафтахіміі. сінтэзу і перапрацоўкі нафты і газу. Створаны спецыяльны інстытут нафтахімічных працэсаў. Дасягнуты значныя поспехі ў распрацоўцы праблем выкарыстання радыеактыўных ізатопаў, паўправаднікоў, прымянення аўтаматыкі і тэлемеханікі, тэорыі фільтрацыі, астрафізікі і інш.

Вялікая работа праводзіцца ў вобласці грамадскіх навук.

Аддзяленне НАНА

НАНА мае ў сваім складзе 5 аддзяленняў:

Аддзяленне фізіка-матэматычных і тэхнічных навук

Аддзяленне хімічных навук

Аддзяленне навук аб Зямлі

Аддзяленне гуманітарных і грамадскіх навук

Аддзяленне біялагічных навук

Выдавецкая дзейнасць

Выдадзена «Гісторыя Азербайджана», «Руска-азербайджанскі слоўнік», «Гісторыя азербайджанскай літаратуры» і інш.

Выданне Акадэміі

Выдаюцца «Даклады», «Весткі» і інш. літаратура.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·1945 год у Азербайджане
Катэгорыя·Нацыянальныя акадэміі навук
Катэгорыя·З’явіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Нацыянальная акадэмія навук Азербайджана
Катэгорыя·Навуковыя арганізацыі Азербайджана
Катэгорыя·Баку