wd wp Пошук:

Намаз

Іслам

Слупы Ісламу

Шахада  · Намаз · Пост
Міласціна  · Паломніцтва

Веравучэнне

Алах · Анёлы  · Прарокі
Свяшч. Пісанні · Судны дзень
Прадвызначэнне лёсу

Гісторыя і прадстаўнікі

Мухамад · Халіфы
Паплечнікі · 12 імамаў

Асноўныя цячэнні

Сунізм · Шыізм · Ісмаілізм
Ібадзізм · Салафізм · Суфізм

Кнігі і законы

Каран · Суна · Сіра
Шарыят · Фікх · Мазхабы

Культура і грамадства

Дэмаграфія · Шлюб · Жанчыны
Імёны · Мастацтва · Мячэці
Каляндар · Святы
Філасофія · Калам

Гл. таксама

Гласарый · Ісламазнаўства
Адзінабожжа · Эсхаталогія
Крытыка · Людзі Пісання

Намаз

Намаз (перс. نماز) або Салят (араб. صلاة) — у ісламе абавязковая штодзённая пяціразовая малітва, адзін з пяці слупоў ісламу.

Салят ў асноўным складаецца з прамаўлення аятаў Карана і праслаўлення Бога адначасова з прыняццем розных поз.

Намаз — прамая сувязь паміж вернікам і Усявышнім. Здзяйсняючы намаз, мусульманін заклікае да Алаха, молячы Яго аб прабачэнні і правільным дзеянні, просіць Яго аб дапамозе і абароне. Мужчына здзяйсняе намаз ў мячэці, супольна з іншымі мусульманамі, за выключэннем тых выпадкаў, калі ісламская права дазваляе мужчынам здзяйсняць намаз па-за сценамі мячэці. Калектыўны намаз ў мячэці грае істотную ролю ў жыцці мусульманіна. Ён дапамагае падтрымліваць сувязь паміж братамі па веры, умацоўвае паміж імі повязь дружбы і любові, згуртоўвае абшчыну. Расавая, этнічная, кланавая ці класавая прыналежнасць — усе гэтыя адрозненні не маюць ніякага значэння для калектыўнага намаза, бо для Алаха ўсе вернікі аднолькава роўныя.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Ісламскія тэрміны
Катэгорыя·Іслам