wd wp Пошук:

Міхась Зізюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зізюк. Міхась Зізюк, Міхаіл Міхайлавіч Зізюк (нар. 30 чэрвеня 1967, в. Лучыцы, Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці) — беларускі пісьменнік.

Скончыў Лучыцкую сярэднюю школу, Новасібірскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча. Служыў на Далёкім Усходзе. У 1993 годзе вярнуўся ў Беларусь. Працаваў у раённым аддзеле ўнутраных спраў. Скончыў Акадэмію МУС РБ, атрымаў кваліфікацыю юрыста. Жыве і працуе ў Наваградку[1].

Творчасць

Пісаць пачаў у сярэдзіне 2000-х гадоў. Піша на беларускай і рускай мовах. Першае апавяданне «Цяпло яе сэрца» апублікавана ў «Звяздзе» (2005). Аўтар кніг «Пропавшая свадьба» (2007), «Зелянее рунь» (2011), «Храм его души» (2011), «Оракулы междуречья» (2013), «Планктон» (2017)[1].

Прызнанне

Зноскі

  1. 1 2 https://lit-bel.org/friends/z/Zzyuk-Mhasy-Mhaylavch-4555/ Архівавана 2 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Петрыкаўскім раёне
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Постаці Навагрудка
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 чэрвеня
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі