wd wp Пошук:

Міжнародны аэрапорт імя Імама Хамейні

Міжнародны аэрапорт імя Імама Хамейні — міжнародны аэрапорт у Тэгеране. Будаваўся з 1981 года для разгрузкі адзінага тэгеранскага аэрапорта «Мехрабад», які не спраўляўся з ростам аб’ёмаў перавозак. Названы ў гонар Рухалы Мусаві Хамейні.

Плошча міжнароднага авіятэрмінала — 13 тысяч гектараў, ён абсталяваны самым сучасным абсталяваннем, на пабудову затрачана каля 60 мільёнаў долараў. 1 лютага 2004 года адбылося адкрыццё першай чаргі міжнароднага аэрапорта. Адкрыты 30 красавіка 2005 года. Першапачаткова аэрапорт прымаў рэйсы толькі з дзяржаў Персідскага заліва. З лістапада 2007 аэрапорту перададзеныя міжнародныя рэйсы з аэрапорта «Мехрабад».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Тэгеран
Катэгорыя·Аэрапорты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Аэрапорты Ірана
Катэгорыя·Аэрапорты, названыя ў гонар людзей