.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Мурад II (1404 — 3 лютага 1451, Эдзірнэ) — султан Асманскай імперыі (1421—1444 i 1446—1451) паходзіў з дынастыі Асманаў. Сын султана Мехмеда I, бацька Мехмеда II Здабыўцы.
Стаў султанам пасля смерці бацькі. У 1427 вярнуў кантроль над гарадамі Ніш і Крагуевац, у 1428 палажыў канец існаванню караманьскаму эмірату ў Анатоліі.
Узмацніўшы пазіцыі, свабодна ажыццяўляў свае дзеянні на Балканах. У 1430 Мурад захапіў Фесалонікі, а ў 1439 уключыў Сербію ў склад Асманскай імперыі, як асобную правінцыю.
Перамог венграў у 1442 у бітве пад Яламіцай, заключыў мірны дагавор з венгерскім каралём Уладзіславам Варненчыкам, але гэты дагавор пад уплывам папскай дыпламатыі разарваў, што непазбежна прывяло да вайны. 10 лістапада 1444 у бітве пад Варнай перамог польска-венгерскае войска. Пасля вялікай страты войска стала непазбежным бітва з Янушам Хіньядзі, у выніку чаго Мурад II быў вымушаны адступіць ад стальца на карысць сына. Вярнуўся на імператарскі сталец у 1446.
У 1446 перамог Януша Хіньядзі. Ваяваў з албанцамі, перамог манголаў.
Папярэднік: Мехмед I |
Асманскі султан 1421 — 1451 |
Пераемнік: Мехмед II |