wd wp Пошук:

Мачавы пузыр

Мачавы пузыр у чалавека

Мачавы пузыр[1] (лац.: vesica urinaria) — полы мышачны орган вылучальнай сістэмы пазваночных жывёл і чалавека, размешчаны ў малым тазе; служыць для назапашвання адчякаючай з нырак мачы і перыядычнага яе вывядзення праз мочаспускальны канал.

Мачавы пузыр у чалавека адзін, ён размяшчаецца ў ніжняй частцы жывата за лабком. У залежнасці ад колькасці мачы мачавы пузыр можа расцягвацца і сціскацца. Усяго мачавы пузыр у розных людзей можа ўтрымліваць ад 250 да 500 мл мачы. Пры максімальным запаўненні мачавога пузыра чалавек адчувае востры пазыў памачыцца. У пузыр упадаюць два мачаточнікі. Ніжняя частка мачавога пузыра звужаецца і паступова пераходзіць у мочаспускальны канал.

Літаратура

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.525. Увага: не блытаць са словам Бурбалка - шар, які ўствараецца на паверхні вады

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Таз
Катэгорыя·Органы
Катэгорыя·Выдзяляльная сістэма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара