wd wp Пошук:

Магілёўскі аўтамабільны завод

Магілёўскі аўтамабільны завод.

Магілёўскі аўтамабільны завод (МаАЗ)беларускі вытворца земляройна-транспартнай тэхнікі. Выпускае аўтамабільную тэхніку, прызначаную для кар’ерных работ, падземных распрацовак рудных матэрыялаў, а таксама будаўніцтва дарог, плацін, тунэляў і мастоў.

Створаны ў 1935 годзе як аўтарамонтны завод. За мінулы перыяд некалькі разоў мяняў профіль вытворчасці. Сваю сучасную назву — Магілёўскі аўтамабільны завод (МаАЗ) імя С. М. Кірава — прадпрыемства атрымала 28 сакавіка 1966 года.[1]

З 2006 года завод з’яўляецца філіялам ААТ «БелАЗ».

Гісторыя

Магілёўскі аўтамабільны завод быў створаны ў 1935 годзе як аўтарамонтны завод. У канцы 1930-х гадоў Магілёўскі АРЗ фактычна быў абаронным прадпрыемствам — значную частку яго праграмы складалі спец. замовы. Ён быў асноўнай рамонтнай базай для аўтамабільных і бранятанкавых частак Заходняй Асобай Ваеннай акругі. У час Вялікай Айчыннай Вайны завод быў эвакуіраваны ў Заволжа і стаў часткай маторабудаўнічага гіганта, які вырабляў авіярухавікі для знакамітых ІЛ-2.

У пасляваенны перыяд завод выпускаў парасілавыя ўстаноўкі магутнасцю ад 10 да 100 л.с. Устаноўкі прызначаліся перш за ўсё для электрыфікацыі і цеплафікацыі сельскай гаспадаркі і мясцовай прамысловасці.

З 1955 года па 1968 год завод выпускаў электрамаставыя краны грузападымальнасцю 5 тон і маслазапраўшчыкі на базе аўтамабіляў ГАЗ.

У красавіку 1958 года было прынята рашэнне ўрада аб спецыялізацыі ў аўтамабільнай прамысловасці. Адным з пунктаў гэтага рашэння загадвалася перадаць вытворчасць аднавосевых цягачоў і скрэпераў, распрацаваных на Мінскім аўтазаводзе, заводу пад’ёмна-транспартнага абсталявання імя С. М. Кірава Мінцяжмаша СССР у Магілёве, які да гэтага часу выпускаў электрамаставыя краны, парасілавыя ўстаноўкі і маслазапраўшчыкі на базе аўтамабіляў ГАЗ-51.

З чэрвеня 1958 года на магілёўскім заводзе наладжваецца «адвёрткавая» зборка мадэрнізаваных аднавосевых колавых цягачоў МАЗ-529В з двухмеснай кабінай і рухавіком ЯАЗ-М206А магутнасцю 180 к.с. З 2 верасня 1958 года пачынаецца выраб ўстановачнай партыі машын, які завяршаецца да канца года. Паступова завод пераабсталявалі для паўнавартаснай серыйнай вытворчасці[1].

З 1960 года перайшоў на вытворчасць земляройна-транспартнай і аўтамабільнай тэхнікі.

Пераход на вытворчасць земляройна-транспартнай і аўтамабільнай тэхнікі ажыццяўляецца з непасрэдным удзелам Мінскага аўтамабільнага завода, цесная сувязь з якім працягваецца да цяперашняга часу.

У 1960 годзе з Мінскага аўтазавода была пераведзена група канструктараў, якая стала асновай стварэння канструктарска-эксперыментальнай базы завода. З 1966 года — аўтамабільны завод, з 1975 года — у складзе вытворчага аб’яднання «БелаўтаМАЗ»[2].

Прадукцыя

Асноўнымі відамі выпускаемай прадукцыі заводам з’яўляюцца:

На базе асноўных вузлоў выпускаецца цэлае сямейства ўніфікаваных машын:

Больш за 85% усёй прадукцыі завода адпраўляецца ў Расію і краіны СНД.

Зноскі

  1. 1 2 Одноосный тягач МАЗ-529 (руск.)
  2. Беларусь, 1995

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Кастрычніцкі раён (Магілёў)
Катэгорыя·Кампаніі Беларусі
Катэгорыя·Прадпрыемствы Магілёва
Катэгорыя·Беларускі аўтамабільны завод
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вытворцы грузавых аўтамабіляў
Катэгорыя·Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі