wd wp Пошук:

Луіс Феліпі Скалары

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Лу́іс Фелі́пі Скала́ры[3] або Луіс Феліпэ Скалары (парт.: Luiz Felipe Scolari; нар. 9 лістапада 1948) — бразільскі футбольны трэнер.

Асабістае жыццё

Скалары паходзіць з італьянскай сям’і, якая імігрыравала ў Бразілію. Яго бацька, які нарадзіўся ў Венецыі, у 1940-х гадах лічыўся адным з найлепшых абаронцаў у штаце Рыу-Гранды-ду-Сул. Скалары ўспадкаваў ад яго італьянскае грамадзянства.

Трэнерская кар’ера

Клубныя каманды і Кувейт

Скалары пачаў трэнерскую кар’еру ў 1980-х у правінцыйным клубе «Сентру Спартыву Алагуану». За ім рушылі ўслед некалькі клубаў у Бразіліі і саудаўскі клуб «Аль-Шабаб», які стаў першым замежным клубам Скалары. У 1987 годзе Скалары трэніраваў адзін з найбольш вядомых бразільскіх клубаў — «Грэміу». Аднак і там ён затрымаўся ненадоўга і неўзабаве перайшоў у футбольны клуб «Гоіяс». Пасля гэтага Скалары на два гады з’ехаў у Кувейт, дзе трэніраваў клуб «Аль-Кадысія» і зборную Кувейта па футболе. Па вяртанні ў Бразілію ў 1991 годзе Скалары стаў настаўнікам клуба «Крысіўма» і выйграў разам з ім Кубак Бразіліі па футболе і свой першы буйны тытул. У тым жа годзе ён ізноў пакінуў Бразілію і з’ехаў у Саудаўскую Аравію ў клуб «Аль-Ахлі» Джыда. Яму рушыла ўслед гадавое знаходжанне з старым клубе Скалары «Аль-Кадысія».

У 1993 годзе Скалары вярнуўся ў Бразілію і зноў узначаліў «Грэміу». З гэтым клубам ён у 1994 годзе выйграў Кубак Бразіліі, у 1995 годзе — Кубак Лібертадорэс, а ў 1996 годзе — першынства Бразіліі. Пасля гэтага «вандроўца» Скалары з’ехаў у Японію ў клуб «Джубіла Івата», але неўзабаве ізноў вярнуўся ў Бразілію. На чале «Палмейрас» ён у 1998годзе зноў выйграў Кубак Бразіліі, а таксама заваяваў Кубак Меркасур і Кубак Лібертадорэс. У 2000 годзе Скалары перайшоў у «Крузейру».

Трэнер зборнай Бразіліі па футболе

Пад кіраўніцтвам Эмерсана Леана бразільцы не апраўдвалі чаканняў балельшчыкаў і ў Кубку Канфедэрацый 2001 занялі толькі чацвёртае месца. У чэрвені 2001 гады трэнерам Бразіліі стаў Скалары. Хоць у першы час негатыўныя вынікі працягваліся, яму ўдалося паспяхова мінуць адборачны турнір да чэмпіянату свету па футболе 2002, на якім Бразілія ў пяты раз стала чэмпіёнам свету, выйграўшы ў фінале ў зборнай Германіі. Пасля гэтага поспеху ён быў абраны трэнерам года ФІФА 2002. Тым не менш, Бразільская футбольная канфедэрацыя (CBF) і заўзятары былі незадаволены яго працай і праз некаторы час ён быў вымушаны сысці ў адстаўку.

Трэнер зборнай Партугаліі па футболе

З 2003 года Скалары з’яўляўся трэнерам зборнай Партугаліі. На чэмпіянаце Еўропы па футболе 2004 ён вывеў каманду ў фінал, саступіўшы ў ім Грэцыі 0:1. Разам з немцам Ота Рэхагелем ён быў першым замежным трэнерам, які дасягнуў фіналу гэтага першынства. У красавіку 2006года брытанская прэса абмяркоўвала яго кандыдатуру на месца трэнера зборнай Англіі Свена-Ёрана Эрыксана, аднак Скалары адмовіўся. Замест гэтага ён падоўжыў дагавор з партугальскай футбольнай федэрацыяй да Чэмпіяната Еўропы па футболе 2008. На Чэмпіянаце свету па футболе 2006 яго выхаванцы прайгралі ў паўфінале зборнай Францыі, пасля чаго Скалары выказаў меркаванне, што суддзя падыгрываў французам. Па выніках чэмпіянату зборная Партугаліі заняла чацвёртае месца.

12 верасня 2007 года ў матчы адборачнага тура на ЧЕ 2008 супраць зборнай Сербіі па футболе паміж Скалары і сербскім іграком Івіцай Драгуцінавічам дайшло да рукапрыкладства. У прыватнасці, Скалары спрабаваў стукнуць Драгуцінавіча кулаком у твар. Пазней ён сцвярджаў, што дакрануўся толькі да валасоў серба, але відэааналіз паказаў, што ўдар Скалары не трапіў у цэль толькі з-за таго, што Драгуцінавіч паспеў увярцуцца. Таму Скалары быў дыскваліфікаваны УЕФА на чатыры гульні.

Чэлсі

11 чэрвеня 2008 года, падчас групавога турніру чэмпіянату Еўропы, было афіцыйна абвешчана аб тым, што па заканчэнні турніру, а менавіта з 1 ліпеня 2008 года Скалары зойме пасаду галоўнага трэнера англійскага футбольнага клуба «Чэлсі».[4]

Трэнерскія дасягненні

Клубы

Зборныя

Асабістыя

Зноскі

  1. Луіс Феліпі Скалары. Драўляная нага (руск.)
  2. Luiz Felipe Scolari // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  4. Паведамленне на афіцыйным сайце «Чэлсі»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Трэнеры ФК Крысіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Гуанчжоу Эвергранд
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыу-Гранды-ду-Сул
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Трэнеры ФК Грэміу Бразіл
Катэгорыя·Трэнеры ФК Карытыба
Катэгорыя·Трэнеры ФК Джубіла Івата
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Аль-Кадысія Кувейт
Катэгорыя·Трэнеры ФК Гаяс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Аль-Ахлі Джыда
Катэгорыя·Трэнеры ФК Чэлсі
Катэгорыя·Трэнеры ФК ССА Масеё
Катэгорыя·Трэнеры ФК Бунёдкар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Бразіліі
Катэгорыя·Трэнеры ФК Палмейрас
Катэгорыя·Трэнеры-пераможцы чэмпіянатаў свету па футболе
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Трэнеры зборнай Партугаліі па футболе
Катэгорыя·Трэнеры зборнай Кувейта па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК ССА Масеё
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Нову-Амбургу
Катэгорыя·Трэнеры ФК Крузейру
Катэгорыя·Трэнеры ФК Аль-Шабаб Эр-Рыяд
Катэгорыя·Ігракі ФК СЭР Кашыяс
Катэгорыя·Трэнеры зборнай Бразіліі па футболе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Грэміу
Катэгорыя·Ігракі ФК Жувентуды
Катэгорыя·Трэнеры ФК Жувентуды