wd wp Пошук:

Луі Жак Мандэ Дагер

Луі Жак Мандэ Дагер (фр.: Louis Jacques Mandé Daguerre, 18 лістапада 1787 — 10 ліпеня 1851) — французскі мастак, хімік і вынаходнік, адзін з стваральнікаў фатаграфіі.

Біяграфія

Луі Дагер нарадзіўся 18 лістапада 1787 года ў мястэчку Кармей-ан-Парызе у ваколіцах Парыжа. Школьнай адукацыі практычна не атрымаў, у трынаццаць гадоў бацька аддаў яго ў вучні да архітэктара. У 1804 годзе, калі Луі Дагеру споўнілася 16 гадоў, бацька адвёз яго ў Парыж і ўладкаваў вучнем у майстэрню тэатральнага дэкаратара «Гранд Опера» Дэгоці.

Дагер быў таксама вядомы як танцор, канатаходзец, тэатральны мастак. Да моманту прыходу да Дэгоці ён ужо ведаў законы перспектывы, таму дэкаратар і ўзяў яго ў вучні. Прыродны дар мастака адразу вылучыў пастаноўкі Дагера, яго сталі адзначаць крытыкі.

Дагер выкарыстаў камеру абскуру для стварэння дэкарацый, аднак ніяк не мог замацаваць выяву на экране. Дагер правёў велізарную колькасць даследаванняў, эксперыментуючы з хімічнымі рэчывамі, а потым даведаўся пра Нісефора Н’епса, які займаўся прыкладна такімі ж даследаваннямі. Дагер піша яму ліст, і Н’епс прапануе заключыць дамову аб супрацоўніцтве. У канцы 1820-х гадоў разам з Жазефам Н’епсам працаваў над стварэннем метаду фатаграфіі. Дагератыпія была вынайдзена пасля смерці Н’епса пасля 1833 года, практычна выпадкова, як вынік чарговага вопыту.

У 1839 годзе Дагер прадставіў працэс атрымання дагератыпа Французскай акадэміі навук. Пасля гэтага яго імя і яго тэхналогія сталі вядомыя ва ўсім свеце. Імя Н’епса было практычна забыта.

Прынцып Дагера праяўляць з дапамогай ртутных пароў быў арыгінальны і надзейны, і заснаваны, без сумневу, на ведах, атрыманых Дагерам ад Н’епса. Н’епс нічога не зрабіў, каб развіць далей сваё вынаходства пасля 1829 года, роўна як і яго сын Ісідар, які стаў партнёрам Дагера пасля смерці бацькі.

Зноскі

  1. https://www.npg.org.uk/collections/search/person/mp06792/antoine-claudet?role=art Праверана 25 студзеня 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Фатографы Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лістапада
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Фатографы XIX стагоддзя
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі 10 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1787 годзе
Катэгорыя·Спіс вучоных і інжынераў на Эйфелевай вежы
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Вынаходнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Францыі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Валь-д’Уаз
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вынаходнікі Францыі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
Катэгорыя·Памерлі ў 1851 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных