Кнэ́сет (іўр.: הַכְּנֶסֶת haˈkneset; літаральна «сабранне» ці «сход»; араб. الكنيست аль-Кнісат) — аднапалатны заканадаўчы орган Ізраіля. Займаецца прыняццем законаў, абірае прэзідэнта і прэм’ер-міністра, зацвярджае кабінет і кантралюе працу Урада. У дадатак Кнэсет абірае дзяржаўнага кантралёра. Ён таксама мае права пазбаўляць імунітэта яго членаў, здымаць прэзідэнта і дзяржаўнага кантралёра з пасад, распускаць Урад канструктыўным вотумам недаверу, а таксама самараспускацца і прызначаць перавыбары. Прэм’ер-міністр мае права распускаць Кнэсет, аднак толькі пасля сканчэння выбараў[1]. Кнэсет размяшчаецца ў квартале Іерусаліма пад назвай Гіват Рам.