wd wp Пошук:

Клод Коэн-Тануджы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Коэн.

Клод Коэн-Тануджы (фр.: Claude Cohen-Tannoudji; нар. 1 красавіка 1933 года, горад Канстанціна, Алжыр) — французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1997) сумесна са Стывенам Чу і Уільямам Філіпсам «за стварэнне метадаў астуджэння і ўлоўлівання атамаў лазерным прамянём».

Біяграфія

Коэн-Тануджы паходзіць з яўрэйскай сям’і, якая жыла ў Алжыры з XVI стагоддзя (з 1870 года — падданыя Францыі). З 1953 па 1957 год вывучаў у Вышэйшай нармальнай школе спачатку матэматыку, затым фізіку, пасля таго, як наведаў лекцыі нобелеўскага лаўрэата Альфрэда Кастлера. У 1957 годзе ён атрымаў дыплом, пасля чаго праслужыў у войску 28 месяцаў . З 1960 года працаваў у дзяржаўным навуковым даследчым цэнтры Centre National de la Recherche Scientifique (CNRS). Пасля 1962 выкладаў на факультэце прыродазнаўчых навук ва ўніверсітэце Парыжа і пасля ва ўніверсітэце П’ера і Марыі Кюры. У 1973 годзе стаў прафесарам Калеж дэ Франс і членам праўлення Каледжа ядзернай і малекулярнай фізікі.

Дасягненні

Двухтомная манаграфія «Méchanique Quantique», якая выйшла ў 1977 годзе і напісаная Коэнам-Тануджы сумесна з Бернарам Дзью і Франкам Лалоэ, па сённяшні дзень з’яўляецца ўзорным падручнікам па квантавай механіцы.

Сумесна з амерыканцамі Стывенам Чу і Уільямам Філіпсам Коэн-Тануджы распрацаваў метад астуджэння атамаў пры распаўсюдзе пучка атамаў ўздоўж пераменнага магнітнага поля. Пры гэтым атамны пучок тармозіцца, і атамы ўлоўліваюцца ў пастку. Гэты метад прымяняецца пры канструяванні дакладных атамных гадзіннікаў, таксама яго ўжываюць пры дакладным пазіцыянаванні і ў касмічнай навігацыі.

У 1996 годзе быў узнагароджаны прэміяй Харві ў Хайфе (Ізраіль).

Зноскі

  1. Claude Cohen-Tannoudji // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
  3. list of professors at Collège de France
  4. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  5. NNDB — 2002.
  6. https://www.ae-info.org/ae/User/Cohen-Tannoudji_Claude

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Выкладчыкі Сарбоны
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Імігравалі ў Францыю з Алжыра
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Французскім Алжыры
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Матэўчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Харві
Катэгорыя·Члены Папскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Фізікі Францыі
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Замежныя члены РАН