wd wp Пошук:

Квінціл

Марк Аўрэлій Клаўдзій Квінціл (лац.: Marcus Aurelius Claudius Quintillus) — рымскі імператар у 270 годзе.

Квінціл быў братам імператара Клаўдзія II Гоцкага[2]. Па ўсёй бачнасці адбываўся з Ілірыка. У кіраванне свайго брата ён камандаваў італійскімі войскамі блізу Аквілеі[3], а таксама імаверна быў пракуратарам Сардзініі[4].

Пасля смерці Клаўдзія ў 270 годзе Квінціл быў абвешчаны Аўгустам легіянерамі і сенатам. Па яго просьбе абагавілі яго брата. Аднак неўзабаве легіёны пакінулі Квінціла і перайшлі на бок Аўрэліяна. Паводле адной версіі Квінціл скончыў жыццё самагубствам, выкрыўшы сабе вены[2], паводле другой быў забіты ў Аквілеі[5], а паводле трэцяй памёр сваёй смерцю[6]. У розных крыніцах паказваецца розная працягласць яго кіравання. У «Гісторыі Аўгустаў» гаворыцца што Квінціл праваладарыў усяго 17 дзён. У Зосіма тэрмін кіравання Квінціла больш працяглы. Як б там ні было за час свайго кіравання Квінціл паспеў выпусціць шматлікі тыраж манет, што робіць дапушчэнне пра тэрмін яго валадарання ў некалькі месяцаў найболей імаверным.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119117037 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Зосим. Новая история. I. 47.
  3. “[[История Августов». Божественный Аврелиан. I. 37. 5.
  4. Canduci, Alexander. Triumph & Tragedy: The Rise and Fall of Rome’s Immortal Emperors. р. 97.
  5. Евтропий. Бревиарий от основания Города. IX. 12.
  6. «История Августов». Божественный Клавдий. V. 12. 6.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 270 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Военачальнікі Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Рымскія імператары III стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Аквілеі
Катэгорыя·Салдацкія імператары
Катэгорыя·Палітыкі-самазабойцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Імператары рымскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных