У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андрэева.
Кацяры́на Сярге́еўна Андрэ́ева (27 лістапада 1961[3], Масква) — расійская тэлевядучая, актрыса
, журналіст, вядучая інфармацыйнай праграмы «Час» на Першым канале.
У 1990 годзе скончыла Маскоўскі педагагічны інстытут імя Крупскай, вучылася на вячэрнім аддзяленні Усесаюзнага юрыдычнага завочнага інстытута (УЮЗІ). Працавала ў Генеральнай пракуратуры, у следчым кіраванні, курыравала складаныя крымінагенныя зоны: Краснадарскі край, Стаўраполле.
У 1990 годзе паступіла на курсы для працаўнікоў радыё і тэлебачання. У «школе дыктараў» вучылася ў Ігара Кірылава. У 1991 годзе пачала працаваць на тэлебачанні.
У Дырэкцыі Інфармацыйных праграм з 1994 года. Упершыню выйшла ў эфір у 1995 годзе. З 1998 года — сталая вядучая праграмы «Час». У сярэдзіне жніўня 2009 года стала вядома, што Кацярына Андрэева адхілена ад эфіру. Да канца жніўня гэтага ж года вядучая лічылася ў адпачынку.[4]
Замужам (муж — бізнесмен), дачка Наталля — выпускніца МДІМА.