wd wp Пошук:

Кастры

Кастры́ — горад у Сент-Люсіі, сталіца краіны. З’яўляецца буйным портам Карыбскага мора. Насельніцтва налічвае каля 60 тыс. жыхароў. Горад знаходзіцца на паўночна-заходнім узбярэжжы вострава. Порт гораду прымае як буйныя круізныя караблі, так і невялікія яхты. У горадзе існуюць шматлікія кітайскія рэстараны, супермаркеты і іншыя разнастайныя гандлёвыя кропкі. Шырокае развіццё ў горадзе атрымала сістэма паслугаў таксі. У Кастры знаходзіцца адзіная на ўвесь востраў пошта, таму што ў астатняй частцы краіны звычайныя паштовыя адрасы не ўжываюцца. Уся пошта ідзе праз галоўны паштовы офіс Кастры.

Гісторыя

Горад быў заснаваны французамі ў 1650 годзе пад назвай Карэнадж, назва была змененая ў 1756 годзе ў гонар маркіза дэ Кастрыза, камандуючага французскімі войскамі на Корсіцы.

Вядомыя асобы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сент-Люсія
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Паўночнай Амерыкі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта