wd wp Пошук:

Караль II

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Караль.

Ка́раль II (рум.: Carol al II-lea; 15 кастрычніка 1893, замак Пелеш, Сіная, Румынія — 4 красавіка 1953, Эштарыл, Партугалія) — кароль Румыніі з 8 чэрвеня 1930 па 6 верасня 1940 года, прадстаўнік дынастыі Гогенцолернаў-Зігмарынгенаў, маршал Румыніі (з 1930).

Біяграфія

Сын караля Фердынанда, з юнацкасці быў вядомы эксцэнтрычнымі паводзінамі і скандальным ладам жыцця. Паводле сведчаннях сучаснікаў, пакутаваў ад прыяпізму, які штурхаў яго на «сексуальныя эскапады». Быў кароткачасова жанаты без ведама караля на прастачцы і меў ад гэтага шлюбу сына Мірчу Караля Ламбрына (19202006), які не быў прызнаны членам каралеўскай сям’і, аднак пазней, ужо пасля падзення манархіі, атрымаў у судзе права на прозвішча Гогенцолернаў-Зігмарынгенаў. У тым жа 1920 годзе Караль ажаніўся афіцыйна з прынцэсай Аленай Грэчаскай, ад гэтага шлюбу ў наступным годзе нарадзіўся сын Міхай. Але неўзабаве адбыўся новы скандал: кронпрынц быў пазбаўлены правы пераходу ў спадчыну прастола ў снежні 1925 года (эміграваў з палюбоўніцай Аленай Вольф, яна ж Лупеску; гэта жанчына мела вялікі ўплыў на Караля і засталася з ім да канца жыцця).

Пасля смерці бацькі (20 ліпеня 1927) у 1930 годзе вярнуўся ў Румынію, зрушыў 8-гадовага сына Міхая I і ўзыйшоў на прастол. У 1938 годзе ўсталяваў дыктатуру, забараніў палітычныя партыі і прафсаюзы. З яго санкцыі быў забіты лідар нацыяналістаў Карнеліу Кадрану. Прытрымліваўся прабрытанскай арыентацыі. Пазбавіўшыся брытанскай падтрымкі, быў вымушаны прызнаць Венскі арбітраж 1940 года і далучэнне Бесарабіі да СССР, неўзабаве пасля чаго быў зрынуты Іонам Антанеску і пакінуў краіну, а каралём ізноў стаў Міхай.

У 1947 годзе Караль і Алена Лупеску ажаніліся ў Бразіліі. У канцы таго ж года Румынію пакінуў і зрынуты Міхай, аднак ён не пажадаў сустракацца за мяжой з бацькам. Караль II памёр і быў пахаваны ў Партугаліі. Праз паўстагоддзя, у 2003 годзе, яго рэшткі былі перанесены ў Румынію, у Курця-дэ-Арджэш, дзе былі пахаваны іншыя румынскія каралі. На перапахаванні прысутнічала яго ўнучка, дачка Міхая.

Зноскі

  1. 1 2 Carol II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Lundy D. R. Carol II von Hohenzollern-Sigmaringen, King of Romania // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118720929 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118720929 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Папярэднік:
Міхай I
Кароль Румыніі

19301940
Пераемнік:
Міхай I
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сінаі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1953 годзе
Катэгорыя·Гогенцолерны-Зігмарынгены
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Філатэлісты Румыніі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Каралі румынскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Курця-дэ-Арджэш
Катэгорыя·Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Зоркі Карагеоргія
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Памерлі ў Эштарыле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 4 красавіка